Старонка:Карлік нос 1938.pdf/15

Гэта старонка не была вычытаная

сцяне кладоўкі маленькую шафку, якой раней ніколі не заўважаў. Дзверцы шафкі былі прыадчынены. Якаў з цікаўнасцю зазірнуў у яго і бачыць - там стаяць якіясьці маленькія карзіначкі. Ён адкрыў адну з іх і ўбачыў у ёй дзівосныя травы, якія яму яшчэ ніколі не пападаліся. Сцяблы ў іх былі зеленаватыя, і на кожнай сцяблінцы была ярка-чырвоная кветка з жоўтым абадком. Якаў паднёс адну кветку да носа і раптам адчуў знаёмы запах - такі-ж, як у супа, якім бабуля накарміла яго, калі ён да яе прышоў. Пах быў да таго моцны, што Якаў гучна чыхнуў некалькі разоў і прачнуўся.

Ён з здзіўленнем азірнуўся вакол і ўбачыў, што ляжыць на той-жа канапе, у кухні бабулі.

«Ну, і сон-жа гэта быў! Прама быццам наяве! — падумаў Якаў. Вось дык матка пасмяецца, калі я ўсё гэта ёй раскажу! І пападзе-ж мне ад яе за тое, што я заснуў у чужым доме, замест таго, каб вярнуцца да яе на базар!»

Ён быстра ўскочыў з канапы і хацеў бегчы да маткі, але адчуў, што ўсё цела ў яго нібы драўлянае, а шыя дык зусім здрантвела—ён ледзь-ледзь мог варухнуць галавой. Якаў да таго адурэў са сну, што яму нават смешна зрабілася. Ён раз-по-разу задзяваў носам за сцяну або за шафу, а раз, калі быстра павярнуўся, нават моцна выцяўся аб дзверы.

Вавёркі і свінкі бегалі вакол Якава і пішчалі—відаць, ім не хацелася яго адпускаць. Выходзячы з дому бабулі, Якаў паманіў іх