Старонка:Карлік нос 1938.pdf/17

Гэта старонка была вычытаная

Ханна павярнулася і, убачыўшы Якава, ускрыкнула ад жаху.

— Што табе трэба ад мяне, страшны карлік?- закрычала яна — Адыйдзі, адыйдзі! Я не цярплю такіх жартаў!

— Што ты, матуля?- спалохана сказаў Якаў. — Ты, мабыць, нездарова. Чаму ты праганяеш мяне?

— Кажу табе, ідзі сваёй дарогай! - сярдзіта крыкнула Ханна. — Ад мяне ты нічога не атрымаеш за свае штукі, агідны ўрод.

«Яна звар'яцела!- падумаў бедны Якаў. - Як мне цяпер завесці яе дамоў?»

— Мамачка, паглядзі-ж на мяне добра-сказаў ён, чуць не плачучы. Я—ж твой сын, Якаў.

—Не, гэта ўжо вельмі! — закрычала Ханна, звяртаючыся да сваіх суседак. - Паглядзіце на гэтага жудаснага карліка! Ён адпужвае ўсіх пакупнікоў ды яшчэ смяецца над маім горам. Кажа: я твой сын, твой Якаў, - нягоднік гэтакі!

Гандляркі, суседкі Ханны, разам ускочылі на ногі і пачалі лаяць Якава:

— Як ты смееш жартаваць над яе горам! Яе сына ўкралі сем год назад. А які хлопчык быў — прама карцінка! Убірайся зараз-жа, а не — мы табе вочы выдзерам.

Бедны Якаў не ведаў, што надумаць. Ён-жа сёння раніцой прышоў з маткай на базар і дапамагаў ёй раскласці гародніну, потым аднёс да бабулі дамоў капусту, зайшоў да яе, паеў у яе супу і крыху паспаў і вось цяпер вярнуўся. А гандляркі кажуць пра нейкія сем