Старонка:Карлік нос 1938.pdf/18

Гэта старонка не была вычытаная

год. і яго, Якава, называюць агідным карлікам. Што-ж з імі такое здарылася?

Са слязмі на вачах пайшоў Якаў з рынка. Раз маці не хоча яго прызнаваць, ён пойдзе да бацькі.

«Паглядзім, - думаў Якаў. Няўжо і бацька таксама прагоніць мяне? Я стану ля дзвярэй і загавару з ім».

Ён падышоў да крамы шаўца, які, як заўсёды, сядзеў там і працаваў, стаў каля дзвярэй і зазірнуў у краму. Фрыдрых так быў заняты работай, што спачатку не заўважыў Якава. Але раптам ён выпадкова падняў галаву, выпусціў з рук бот, шыла і дратву і ўскрыкнуў:

— Што гэта такое? Што гэта такое?

— Добры вечар, гаспадар, — сказаў Якаў і ўвайшоў у краму. — Як жывеце?

— Дрэнна, панок мой, дрэнна! — адказаў шавец, які таксама, відаць, не пазнаў Якава. Работа зусім не ладзіцца. Мне ўжо многа год, а я адзін — каб наняць падмайстэр'я, грошай нехапае.

— А хіба ў вас няма сына, які мог-бы вам дапамагчы?- спытаў Якаў.

— Быў у мяне адзін сын - Якавам яго звалі, — адказаў шавец.—Цяпер было-б яму гадкоў дваццаць. Ён-бы здорава падтрымаў мяне. Яму-ж усяго дванаццаць год было, а такі быў разумны! І ў рамястве ўжо штоколечы кеміў, і прыгажун быў пісаны. Ён-бы ўжо сумеў прыманіць заказчыкаў, не прышлося-б мне цяпер класці латкі — адны-б но