Старонка:Карлік нос 1938.pdf/19

Гэта старонка была вычытаная

выя чаравікі шыў. Ды ўжо, відаць, мой лёс такі!

— А дзе-ж цяпер ваш сын?- нясмела спытаў Якаў.

— Пра тое адзін бог ведае, — адказаў з цяжкім уздыхам шавец. - Вось ужо сем год прайшло, як яго ўкралі ў нас на базары.

— Сем год!- з жахам паўтарыў Якаў.

— Але, панок мой, сем год. Як цяпер помню: жонка прыбегла з базара, вые, крычыць. Ужо вечар, а дзіця не вярнулася. Яна цэлы дзень яго шукала, усіх пытала, ці не бачылі, - і не знайшла. Я заўсёды казаў, што гэтым скончыцца. Наш Якаў - што праўда, то праўда- быў прыгожае дзіця; жонка ганарылася ім і часта пасылала яго аднесці добрым людзям гародніну або што іншае. Грэх сказаць—яго заўсёды добра ўзнагароджвалі, але я часценька казаў жонцы: «Глядзі, Ханна! Горад вялікі, у ім многа злых людзей жыве. Як-бы чаго не здарылася з нашым Якавам!» Так і вышла. Прышла ў той дзень на базар якаясьці жанчына, старая, брыдотная; выбірала, выбірала тавар і столькі нарэшце накупіла, што самой не занесці. Ханна, добрая душа, і пашлі з ёй хлопчыка. Так мы яго больш і не бачылі.

— І, значыць, з таго часу прайшло сем год?

— Вясной сем будзе. Ужо мы і аб'яўлялі аб ім і па людзях хадзілі—пыталі пра хлопчыка,- яго-ж многія ведалі, усе яго, прыгажуна, любілі,—але колькі не шукалі яго, так і не знайшлі. І жанчыну тую, што ў Ханны гародніну купляла, ніхто з таго часу не ба