Старонка:Карлік нос 1938.pdf/20

Гэта старонка была вычытаная

чыў. Адна старая-старая бабуля, - дзевяноста ўжо год на свеце жыве,—казала Ханне, што гэта, магчыма, злая чараўніца Крэйтэрвейс, што прыходзіць у горад раз у пяцьдзесят год закупляць правізію.

Так расказваў бацька Якава, пастукваючы малатком па боту і выцягваючы ў кулаку доўгую дратву. Цяпер, нарэшце, Якаў зразу меў, што з ім здарылася. Значыць, ён не ва сне гэта бачыў, а сапраўды сем год быў вавёркай і служыў у злой чараўніцы. У яго прама сэрца разрывалася з дасады. Сем год жыцця ў яго ўкрала бабуля, а што ён за гэта атрымаў? Навучыўся чысціць какосавыя шкарлупкі і націраць шкляныя падлогі ды ўсякія смачныя стравы навучыўся гатаваць.

Доўга стаяў ён на парозе крамы, не кажучы ні слова. Нарэшце, шавец спытаў яго:

— Можа быць, вам што-небудзь у мяне спадабалася, пан? Ці не возьмеце пару туфель або хоць-бы — тут ён раптам пырснуў са смеху футляр для носа?

— А што такое з маім носам?- сказаў Якаў. - Нашто мне для яго футляр?

— Воля ваша—адказаў шавец—але будзь у мяне такі жудасны нос, я-б, асмелюся сказаць, хаваў яго ў футляр-у добры футляр з ружовай лайкі. Зірніце, у мяне якраз ёсць падыходзячы кавалачак. Праўда, на ваш нос спатрэбіцца нямала скуры, але затое як вам будзе зручна, панок мой! Вы-ж, мабыць, часценька задзяваеце носам за дзверы.

Якаў ні слова не мог сказаць ад здзіўлення. Ён памацаў сабе нос: нос быў тоўсты і доўгі —