Старонка:Карлік нос 1938.pdf/21

Гэта старонка была вычытаная

чвэрці ў дзве, не менш. Відаць, злая бабуля; праўда, ператварыла яго ва ўрода. Вось чаму: маці не прызнала яго.

— Гаспадар, - чуць не плачучы сказаў ён, - ці няма ў вас тут люстэрка? Мне трэба паглядзецца ў люстэрка, абавязкова трэба!

— Сказаць па праўдзе, пан, — адказаў шавец — не такі ў вас выгляд, каб было чым ганарыцца. Няма чаго вам кожную мінуту глядзецца ў люстэрка. Кіньце гэтую прывычку! Вам вось яна ўжо зусім не да твару.

— Дайце, дайце мне хутчэй люстэрка! — узмаліўся Якаў. - Запэўняю вас, мне вельмі патрэбна. Я, праўда, не з ганарыстасці...

— Ды ну вас зусім! Няма ў мяне люстэрка!—раззлаваўся шавец — У жонкі было адно малюсенькае, ды не ведаю, куды яна яго падзела. Калі ўжо вам так не церпіцца на гусябе паглядзець—вунь, супраць, крама цырульніка Урбана. У яго ёсць люстэрка, разы ў два большае за вас. Глядзіцеся ў яго, колькі вам трэба. А затым пажадаю вам добрага здароўя.

І шавец лёганька выштурхнуў Якава з крамы і зачыніў за ім дзверы. Якаў быстра перайшоў праз вуліцу і ўвайшоў да цырульніка, якога ён раней добра ведаў.

— Добрай раніцы, Урбан, — сказаў ён — У мяне да вас вялікая просьба. Будзьце ласкавы, дазвольце мне паглядзецца ў вашае люстэрка.

— Зрабіце ласку - вунь яно стаіць, у левым прасценку!—крыкнуў Урбан і гучна рассмяяўся. —Палюбуйцеся, палюбуйцеся на сябе!