Старонка:Карлік нос 1938.pdf/24

Гэта старонка была вычытаная

«Не тое бяда, што я стаў уродам, — разважаў ён, ідучы па вуліцы. — Крыўдна, што і бацька і маці прагналі мяне ад сябе, як сабаку. Паспрабую яшчэ раз пагаварыць з маткаю. Можа быць, яна мяне ўсё-такі пазнае».

Ён зноў адправіўся на рынак і, падышоўшы да Ханны, папрасіў яе спакойна выслухаць, што ён хацеў ёй сказаць, Ён напомніў ёй, як яго павяла бабуля, пералічыў усё, што здарылася з ім у дзяцінстве, і расказаў, што ён сем год пражыў у чараўніцы, якая ператварыла яго спачатку ў вавёрку, а потым у карліка за тое, што ён над ёю пасмяяўся.

Ханна не ведала, што ёй і думаць. Усё, што казаў карлік пра сваё дзяцінства, было правільна, але каб ён сем год быў вавёркай-гэтаму яна паверыць не магла.

— Гэта немагчыма!—усклікнула яна.

Нарэшце, Ханна рашыла параіцца са сваім мужам. Яна сабрала свае карзіны і запрапанавала Якаву пайсці разам з ёю ў краму шаўца. Калі яны прышлі, Ханна сказала мужу:

— Гэты карлік кажа, што ён наш сын Якаў. Ён мне расказаў, што яго сем год назад у нас укралі і што яго зачаравала чараўніца.

— Ах, вось як! — сярдзіта перабіў яе шавец. — Ён табе, значыць, усё гэта расказаў? Пачакай, дурная! Я сам яму толькі што расказаў пра нашага Якава, а ён, бачыш, прама да цябе, і давай цябе абдурваць. Дык цябе, кажаш, зачаравалі? А ну вось я цябе зараз расчарую!..

І шавец схапіў рамень і, падскочыўшы да