Старонка:Карлік нос 1938.pdf/29

Гэта старонка была вычытаная

— Добра, — казаў далей Начальнік Кухні. — Ты чуеш, карлік, чаго пан герцаг хоча пад'есці? Ці можна табе даверыць такія цяжкія: стравы? Гамбургскіх клёцак табе ні за што не згатаваць. Гэта - тайна нашых павароў.

— Няма нічога лягчэй, — адказаў карлік (калі ён быў вавёркай, яму часта прыходзілася гатаваць для бабулі гэтыя стравы).— Для супу дайце мне такіх вось і такіх вось траў і пранасцей, сала дзікага кабана, яек і карэння. А для клёцак,— ён загаварыў цішэй, каб яго не чуў ніхто, апрача Начальніка Кухні і Загадчыка Снеданнямі — а для клёцак мне патрэбны чатыры сарты мяса, крыху віна, гусіны тлушч, імбір і трава, якая называецца Уцяшэнне Страўніка.

— Клянуся гонарам, правільна!—закрычаў здзіўлены повар. — Які гэта чарадзей вучыў цябе гатаваць? Ты ўсё да тонкасці пералічыў. А пра траўку Уцяшэнне Страўніка я і сам у першы раз чую ад цябе. З ёю клёцкі, напэўна, яшчэ лепшыя выйдуць. Ты прама цуда, а не повар!

— Вось ніколі-б не падумаў гэтага! — сказаў Начальнік Кухні. — Аднак, зробім выпрабаванне. Дайце яму прыпасы, пасуду і ўсё, што патрэбна, і няхай прыгатуе герцагу снеданне.

Павараты выканалі яго загад, але, калі на пліту паставілі ўсё, што было патрэбна, і карлік хацеў узяцца за гатаванне, аказалася, што ён ледзь дастае да верха пліты кончыкам свайго доўгага носа. Прышлося прысунуць да пліты два стулы; іх накрылі мрамар