Старонка:Карлік нос 1938.pdf/30

Гэта старонка была вычытаная

най дошкай, і карлік узабраўся на яе і пачаў гатаваць. Павары, павараты, судамыйкі шчыльным кальцом акружылі карліка, і шырока раскрыўшы вочы ад здзіўлення, глядзелі, як жвава і спрытна ён з усім упраўяецца.

Падрыхтаваўшы стравы да варкі, карлік загадаў паставіць абедзве каструлі на агонь і не здымаць іх, пакуль ён не загадае. Потым ён пачаў лічыць: раз, два, тры, чатыры – і, далічыўшы роўна да пяцісот, крыкнуў: “Досыць!”.

Павараты ссунулі каструлі з агню, і карлік панаваў Начальніку Кухні пакаштаваць гатаванні. Галоўны повар загадаў падаць залатую лыжку, спаласнуў яе ў басейне і перадаў Начальніку Кухні. Той урачыста падышоў да пліты, зняў крышку з каструль, якія дыміліся, і паспрабаваў суп і клёцкі. Праглынуўшы лыжку супу, ён зажмурыў вочы асалоды, некалькі разоў прыцмокнуў языком і сказаў:

— Вельмі добра, вельмі добра, клянуся гонарам! Ці не хочаце і вы ўпэўніцца, пан Палацавы Наглядчык.

Наглядчык Палаца з паклонам узяў лыжку, папрабаваў і ледзь не падскочыў ад задавальнення.

— Я не хачу вас пакрыўдзіць, дарагі Загадчык Снеданнямі,—сказаў ён - вы выдатны, спрактыкаваны повар, але такога супу і такіх клёцак вам згатаваць яшчэ не ўдавалася.