Старонка:Карлік нос 1938.pdf/33

Гэта старонка была вычытаная

што запусціў у самога Начальніка Кухні дрэнна прасмажанай цялячай нагой. Нага папала небараку ў лоб, і ён пасля гэтага тры дні праляжаў у ложку. Усе повары дрыжалі ад страху, калі гатавалі герцагу страву.

Але з паяўленнем Карліка Носа ўсё змянілася. Герцаг цяпер еў не тры разы ў дзень, як раней, а пяць разоў, і толькі пахвальваў майстэрства карліка. Усё здавалася яму вельмі смачным, і ён рабіўся дзень са дня таўсцей. Ён часта запрашаў карліка да свайго стала, разам з Начальнікам Кухні і прымушаў іх пакаштаваць стравы, якія яны прыгатавалі.

Жыхары горада не маглі надзівіцца на гэтага выдатнага карліка. Кожны дзень ля дзвярэй палацавай кухні таўпілася мноства народу—усе прасілі і ўмалялі галоўнага повара, каб ён дазволіў хоць адным вокам паглядзець, як карлік гатуе стравы. А гарадскія багацеі наперабой дабіваліся ў герцага дазволу пасылаць на яго кухню сваіх павароў, каб яны маглі вучыцца ў карліка гатаваць. Гэта давала карліку нямалы даход—за кожнага вучня яму плацілі ў дзень па поўдуката, але ён аддаваў усе грошы іншым паварам, каб яны яму не зайздросцілі.

Так Якаў пражыў у палацы гады два. Ён быў-бы, бадай, нават здаволен сваім лёсам, калі-б так часта не ўспамінаў аб бацьку і матцы, якія не прызналі яго выгналі з дому. Толькі гэта яго і засмучала. І вось аднойчы з ім здарыўся такі выпадак.

Карлік Нос вельмі добра ўмеў купляць пры