Старонка:Карлік нос 1938.pdf/36

Гэта старонка была вычытаная

Якаў ледзь не выпусціў клетку.

— Вось цуды!- закрычаў ён.—Вы, аказваецца, умееце гаварыць, пані гусыня? Не бойцеся, такую цікавую птушку я не заб'ю. Гатоў ісці ў заклад, што ты не заўсёды хадзіла ў гусіных пер'ях. Бо быў-жа і я калісьці маленькай вавёрачкай.

— Твая праўда—адказала гуска-Я не радзілася птушкай. Ніхто не думаў, што Мімі, дачка вялікага Ветэрбока, кончыць жыццё пад нажом повара на кухенным стале.

— Не турбуйцеся, дарагая Мімі!—усклікнуў Якаў.—Не будзь я сумленны чалавек і галоўны повар яго светласці, калі да вас хто-небудзь дакранецца нажом! Вы будзеце жыць у прыгожай клетцы ў мяне ў пакоі, і я стану вас карміць і гутарыць з вамі. А іншым паварам я скажу, што адкармліваю гуся асобымі травамі для самога герцага. І, убачыце, не пройдзе месяца, як я прыдумаю спосаб выпусціць вас на волю.

Мімі з слязамі на вачах падзякавала карліка, і Якаў выканаў усё, што абяцаў. Ён сказаў на кухні, што будзе адкармліваць гуску асобым спосабам, якога ніхто не ведае, і паставіў яе клетку ў сябе ў пакоі. Мімі атрымлівала не гусіную ежу, а пячэнне, цукеркі і ўсякія ласункі, і як толькі ў Якава выдавалася вольная мінутка, ён зараз-жа прыбягаў да яе пагутарыць.

Мімі расказала Якаву, што яе ператварыла ў гуску і занесла ў гэты горад адна старая чараўніца, з якой калісьці пасварыўся яе бацька, славуты чараўнік Ветэрбок. Карлік