Старонка:Карлік нос 1938.pdf/37

Гэта старонка была вычытаная

таксама расказаў Мімі сваю гісторыю, і Мімі сказала:

— Я што-кольвечы разумею ў чараўніцтве,— мой бацька крыху вучыў мяне сваёй мудрасці. Я здагадваюся, што бабуля зачаравала цябе чароўнай траўкай, якую яна паклала ў суп, калі ты прынёс ёй дамоў капусту. Калі ты знойдзеш гэтую траўку і панюхаеш яе, ты, магчыма, зноў станеш такім-жа, як усе людзі.

Гэта, вядома, не асабліва ўцешыла карліка.

— Як-жа ён мог знайсці гэтую траўку? Але ў яго ўсё-такі паявілася маленькая надзея.

Праз некалькі дзён пасля гэтага да герцага прыехаў пагасціць адзін князь—яго сусед і друг. Герцаг зараз-жа паклікаў да сябе карліка і сказаў яму:

— Цяпер прышоў час паказаць, ці аддана ты мне служыш і ці добра ведаеш сваю справу. Гэты князь, які прыехаў да мяне ў госці, любіць добра пад'есці і разумее толк у гатаванні. Глядзі-ж - гатуй нам такія стравы, каб князь кожны дзень здзіўляўся. І не ўздумай, пакуль князь у мяне ў гасцях, два разы падаць на стол адну страву. Тады табе не будзе літасці. Бяры ў майго казначэя ўсё, што табе спатрэбіцца-хоць золата запечанае нам падавай, толькі-б не асароміцца перад князем.

— Не турбуйцеся, ваша светласць, — адказаў Якаў, нізка кланяючыся - Я ўжо сумею дагадзіць вашаму ласуну-князю.

і Карлік Нос горача ўзяўся за работу. Цэлы дзень ён стаяў у палаючай пліты і беспера