Старонка:Карлік нос 1938.pdf/40

Гэта старонка была вычытаная

— Ах, як смачна! — усклікнуў. ён. - Недарма гэты пірог называюць каралём усіх пірагоў. Але і мой карлік - кароль усіх павароў. Ці не праўда, князь?

Князь асцярожна адкусіў маленечкі кавалачак, добра пражаваў яго, расцёр языком і сказаў, спагадліва ўсміхаючыся і адсоўваючы талерку:

— Нядрэнная яда! Але толькі яму далёка да Пірага Каралевы. Я так і думаў!

Герцаг пачырванеў ад дасады і сярдзіта нахмурыўся.

— Паганы карлік! — закрычаў ён - Як ты смеў так зганьбіць свайго пана? За такое гатаванне табе патрэбна было-б адсячы тваю тоўстую галаву.

— Пан! - закрычаў карлік, падаючы на калені. — Я спёк гэты пірог, як належыць. У яго пакладзена ўсё, што патрэбна.

— Ты ілжэш, нягоднік! - закрычаў герцаг і адштурхнуў карліка нагой. - Мой госць не стаў-бы дарэмна гаварыць, што ў пірагу чагосьці нехапае. Я цябе самога загадаю размалоць і запячы ў пірог, урод ты гэтакі!

— Змілуйцеся нада мною!- жаласна закрычаў карлік, хапаючы князя за полы яго плацця. — Не дайце мне памерці з-за жмені мукі і мяса. Скажыце, чаго нехапае ў гэтым пірагу, чым ён вам так не спадабаўся?

— Гэта мала табе дапаможа, мой мілы Нос, — адказаў, князь са смехам. Я ўжо ўчора падумаў, што табе не спячы гэтага пірага так, як яго пячэ мой повар. У ім нехапае адной траўкі, якой у вас ніхто не ведае. Яна назы