Старонка:Карлік нос 1938.pdf/41

Гэта старонка была вычытаная

ваецца Чыхай на здароўе. Без гэтай траўкі ў Пірагу Каралевы не той смак, і твайму пану ніколі не прыдзецца пакаштаваць яго такім, як яго робяць у мяне.

— Не, я яго пакаштую, і вельмі хутка!- закрычаў герцаг.- Клянуся маім герцагскім гонарам, або вы заўтра ўбачыце на стале такі пірог, або галава гэтага нягодніка будзе тырчаць на варотах майго палаца. Пайшоў вон, сабака! Даю табе тэрміну дваццаць чатыры гадзіны, каб выратаваць тваё жыццё.

Бедны карлік, горка плачучы, пайшоў да сябе ў пакой і паскардзіўся гусцы на сваё гора. Цяпер ужо яму не мінуць смерці! Ён-жа ніколі іне чуў аб траве, якая называецца Чыхай на здароўе.

— Калі ў гэтым уся справа, - сказала Мімі — дык я магу табе дапамагчы. Мой бацька навучыў мяне пазнаваць усе травы. Будзь гэта тыдні два назад, табе, магчыма, і сапраўды пагражала-б смерць, але, на шчасце, цяпер якраз маладзік, а ў гэты час іменна і цвіце тая трава. Ёсць дзе-небудзь каля палаца старыя каштаны?

— Так, так!- радасна закрычаў карлік.— У саду, зусім блізка адсюль, расце некалькі каштаноў. Але для чаго яны табе?

— Гэтая трава—адказала Мімі, расце толькі пад старымі каштанамі. Не будзем дарэмна траціць час і пойдзем зараз-жа яе шукаць. Вазьмі мяне на рукі і вынесі з палаца.

Карлік узяў Мімі на рукі, падышоў з ёй да варот палаца і хацеў выйсці. Але вартаўнік перагарадзіў яму дарогу і сказаў: