Старонка:Карлік нос 1938.pdf/42

Гэта старонка была вычытаная

— Не, мой мілы Нос, скончаны твае прагулкі. Мне строга-на-строга загадана не выпускаць цябе.

— Няўжо мне і ў саду нельга пагуляць? — запытаў карлік. - Будзь ласкавы, пашлі каго-небудзь да Наглядчыка і запытай, ці можна мне хадзіць па саду і збіраць травы.

Вартаўнік паслаў запытаць Наглядчыка, і Наглядчык дазволіў: сад-жа быў абнесен высокай сцяной, і ўцячы з яго было немагчыма.

Вышаўшы ў сад, карлік асцярожна паставіў Мімі на зямлю, і яна, кульгаючы, пабегла да каштаноў, якія раслі на беразе возера. Якаў, зажурыўшыся, ішоў за ёю.

«Калі Мімі не знойдзе той траўкі,- думаў ён—я ўтаплюся ў возеры. Гэта ўсё-такі лепш, чым даць адсячы сабе галаву.

А між тым Мімі пабывала пад кожным каштаном, перавярнула дзюбай усякую былінку, але дарэмна - траўкі Чыхай на здароўе нідзе не было відаць. Гуска ад гора нават заплакала.

Набліжаўся вечар, цямнела, і станавілася ўсё цяжэй адрозніваць сцяблы травы. Выпадкова карлік зірнуў на другі бераг возера і радасна закрычаў:

— Паглядзі, Мімі: бачыш, на тым баку яшчэ адзін вялікі стары каштан! Пойдзем туды і пашукаем. Магчыма, пад ім расце маё шчасце.

Гуска цяжка захлопала крыллямі, паднялася ў паветра і паляцела, а карлік з усіх сіл пабег за ёю на сваіх маленькіх ножках. Перайшоўшы праз мост, ён падышоў да каш