Старонка:Карлік нос 1938.pdf/45

Гэта старонка была вычытаная

сваю пагрозу і адсячы карліку галаву, калі ён не знайшоў той травы, аб якой гаварыў князь. Але Якава нідзе не маглі знайсці. Тады князь сказаў, што герцаг знарок схаваў карліка, каб не страціць свайго лепшага повара, і назваў яго ашуканцам. Герцаг страшна раззлаваўся і аб'явіў князю вайну. Пасля многіх боек і сражэнняў яны, нарэшце, памірыліся, і князь, каб адсвяткаваць мір, загадаў свайму повару спячы сапраўдны Пірог Каралевы. Гэты мір паміж імі так і назвалі «Пірожны мір».

Вось і ўся казка аб Карліку Носе.