Старонка:Карлік нос 1938.pdf/5

Гэта старонка была вычытаная

У адным вялікім германскім горадзе жыў калісьці шавец Фрыдрых са сваёй жонкай Ханнай. Увесь дзень ён сядзеў на вуліцы і клаў латкі на чаравікі і туфлі. Ён і новыя чаравікі браўся шыць, калі хто заказваў, але тады яму прыходзілася спачатку купляць скуру,—запасці тавар загадзя грошай у яго не было.

А Ханна прадавала на рынку плады і гародніну са свайго маленькага агарода. Яна была жанчына ахайная і ўмела прыгожа раскласці тавар; таму ў яе заўсёды было многа пакупнікоў.

У Ханны і Фрыдрыха быў сын Якаў — стройны, прыгожы хлопчык, досыць высокі для сваіх дванаццаці год. Звычайна ён сядзеў каля маткі на базары. Калі які-небудзь повар або кухарка куплялі ў Ханны адразу многа гародніны, Якаў дапамагаў ім данесці пакупку да дому і рэдка варочаўся назад з пустымі рукамі. Пакупнікі Ханны любілі прыгожага хлопчыка і амаль заўсёды дарылі яму што-небудзь: кветку, пірожнае або манетку.

Аднойчы Ханна, як заўсёды, гандлявала на базары. Перад ёй стаяла некалькі карзін з капустай, бульбай, карэннямі і ўсякай зе