Старонка:Карлік нос 1938.pdf/8

Гэта старонка была вычытаная

ратна. Возьме пучок, паднясе да носа і абнюхвае з усіх бакоў, а за ім - другі, трэці.

У Ханны прама сэрца разрывалася — да таго ёй цяжка было глядзець, як бабуля абыходзіцца з яе зеленню. Але яна не магла сказаць ёй ні слова - пакупнік жа мае права аглядаць тавар. Апрача таго, яна ўсё больш і больш баялася гэтай бабулі.

Пераварушыўшы ўсю зелень, бабуля выпрамілася і прабурчала:

— Дрэнны тавар!.. Дрэнная зелень!.. Нічога няма з таго, што мне патрэбна. Пяцьдзесят год назад было куды лепш!.. Дрэнны тавар! Дрэнны тавар!

Гэтыя словы раззлавалі маленькага Якава.

— Гэй, ты, несумленная бабуля!- крыкнуў ён.—Перанюхала ўсю зелень сваім доўгім носам, перамяла карэньчыкі каравымі пальцамі, так што цяпер іх ніхто не купіць, і яшчэ лаешся, што дрэнны тавар! У нас сам герцагскі повар купляе.

Бабуля скоса паглядзела на хлопчыка і сказала хрыплым голасам:

— Табе не падабаецца мой нос, мой прыгожы доўгі нос? І ў цябе такі-ж будзе, да самага падбародка!

Яна падкацілася да другой карзіны з капустай, вынула з яе некалькі цудоўных белых качаноў і так сціснула іх, што яны жаласна затрашчалі. Потым яна так-сяк пакідала качаны зноў у карзіну і зноў прагаварыла:

— Дрэнны тавар!.. Дрэнная капуста!..

— Ды не трасі ты так агіднай галавой — закрычаў Якаў.—У цябе шыя не таўшчэй ка