Старонка:Кароткая гісторыя Беларусі.pdf/100

Гэта старонка была вычытаная

пачынаюцца перэмены ў палітыцы с палякамі Заходняго краю, а, як заўсёды бывае ў такіх прыпадках, ні ў чым непавіннаму „простаму“ народу найбольш дастаецца.

Ўступаючы на Пасад Цар Мікалай I меў ужо гатовы плян аб Уніі. Польскае паўстаньне 1831 году ешчэ больш узмоцніло яго думкі, бо уніяты падтрымлівалі паўстаньне.

У часе паўстаньня 1831 году расейскіе чыноўнікі ўцямілі, што беларусы могуць быць добрай апорай для правіцельственай палітыкі ў Беларусі у справе змаганьня с палякамі, дык у самы гарачы час паўстаньня расейскі глаўнокамандуючы Остэн-Сакен шырыў паміж селян адозвы, ў каторых клікаў іх на помач сабе і абецаў, што яны ўжо ніколі ня будуць належаць да паноў. Аднак, як толькі прайшла бура, забыліся аб гэтым, і селяне ізноў асталіся ў даўнай залежнасьці ад паноў. Зглуміўшы паўстаньне, правіцельство пачало думаць ізноў над спосабамі абрусеньня Беларусі. Пачалося ад закрыцьця польскіх школ, каторых у тые часы было шмат у краю, але заместа іх новых ніякіх не аткрывалі, а ў 1834 гаду лік казённых школ зменшылі на палавіну; наканец другі і апошні ужо раз быў скасаваны Літоўскі Статут. Адноўлены былі міссіі і ізноў пачалося перэварачываньне уніятоў на праваслаўе. Толькі цяпер ужо справа велася іначэй: пастанавілі зусім скасаваць Унію. У тым часе пад кірункам уніяцкаго епіскопа Іосіфа Семашкі быў заведзен тайны камітэт, каторы павінен быў збліжаць памалу уніяцтво з праваслаўем, каб пазней зусім злучыць іх у адно. Пачалі перэрабляць выгляд уніяцкіх цэрквей на маскоўскую спадобу, завадзіць іконостасы, а глаўнае замянілі даўнейшые беларускіе „служэбнікі“ у цэрквах маскоўскімі служэбнікамі. Апорным паном адбіралі парафіі, а іншых нават вывозілі у глыб Расеі. Быў адзін момэнт, калі здавалося, бытцам урад хочэ ізноў падтрымаць Унію, бо пазволіў высьвяціць адразу колькі уніяцкіх епіскопоў. Але ўся гэта справа была раней добра абдумана на тое, каб лягчэй правясьці злучэньне уніятоў. У епіскопы выбраны былі такіе людзі, каторые працавалі разам з урадам (правіцельствам) на карысць праваслаўя, і такім парадкам правіцельство мело на сваей старане вышэйшае уніяцкае духавенство. Цяпер ужо можна было прыступіць да злучэньня цэрквей, але працівіўся гэтаму стары уніяцкі мітрополіт Язэп Булгак і Іозафат Жарскі; толькі абодвы яны хутка памерлі. З іх сьмерцю