Старонка:Кароткая гісторыя Беларусі.pdf/101

Гэта старонка была вычытаная

ўсе прашкоды згінулі. Тады тры уніяцкіе епіскопы—староннікі праваслаўя зьехаліся ў Полацку ў 1839 гаду і саставілі саборны акт аб злучэньні уніяцкай цэрквы с праваслаўнай і, каб паказаць, што робяць гэта сваей ахвотай, выслалі да Цара ад імені уніятоў паведамленьне і просьбу аб пазваленьні прылучыцца да праваслаўя. 25 марца таго ж самаго году прыйшло пазваленьне. У гэтым-жэ 1839 гаду ўрад (правіцельство) Царскім указам забараніло ужываць беларускай мовы у цэрквах і касьцёлах, бо дагэтуль казаньня для простаго народу заўсягды гаварыліся па беларуску, асабліва ў цэрквах уніяцкіх, гдзе даўней, пакуль не замянілі на маскоўскіе, ужываліся пры богослужэбствах і літургічные кнігі ў беларускай мове.

В. Дунін-Марцінкевіч.


В. Дунін-Марцінкевіч.

Уніяцкая цэрква трывала ў Беларусі 243 гады. За гэты час яна перэжыла шмат перамен і ў канцы сталася запраўднай народнай верай; народ з ёй зжыўся і зродніўся дык і скасаваньне яе ня ўсюды радасна вітаў.

У 1861 г. выйшоў вядомы маніфэст аб скасаваньні паншчыны, але праведзены быў ён у жыцьцё крыху пазьней. А тым часам у 1863 гаду пачалося другое польскае паўстаньне. Раней правіцельство думало аперціся на беларускае населеньне, дзеля гэтаго перэд паўстаньнем у пецербурскіх газэтах гаварылося аб патрэбе друкаваць кнігі па беларуску. А калі прыежджаў у Вільню Цар Александр II, ён ласкава прыняў вершы ў беларускай мове, напісаные на яго спатканьне беларускім паэтам Коротынскім. Але паўстаньне ўдалося лёгка зглуміць, і ў Расеі разам прыпомнілі, што Беларусь