Старонка:Кароткая гісторыя Беларусі.pdf/102

Гэта старонка была вычытаная

— гэта чыста рускі край, хаця ешчэ за год да паўстаньня нігдзе аб гэтым і не пісалося. Прыпомніўшы аб тым, што тут чысто-рускі народ, мейсцовые ўласьці пад камандай Муравьёва пачалі „возстановлять русскую народность“, нішчучы ўсё, што не было падобным да маскоўскаго і велікарускаго. Прысланые с Пецербурга і глыбі Расеі людзі ня зналі зусім ані тутэйшаго краю, ані яго гісторыі і ад векоў устанавіўшыхся парадкоў, дый не хацелі знаць ані падтрымліваць. Усе сілы гэтых людзей былі звернуты на тое, каб зацерці ўсё тутэйшае, каб як можна больш высунуць велікарускае. Яны мелі мэтай сваей зніштожыць у краю польскасць, але ахвотна нішчылі і мейсцовае беларускае. Гэта абурывало нават больш сьветлых рускіх людзей, каторым давялося ў тые часы жыць у нашым краю. Аб літэратуры, у каторай, як у люстры, адбіваліся погляды расейскаго грамадзянства, Пыпін кажэ: „Літэратура 60-тых гадоў, прысвоіўшая сабе выключно патрыотычную ролю, адзначалася палітычным цкаваньнем, загубіўшым усякае моральнае пачуцьце, і ў канцы канцоў пакінула па сабе шкодные сьледы як для Беларусі, так і для расейскаго грамадзянства“. З рэпрэсій проці беларусоў у 60-тых гадах трэба адзначыць забарону друкаваньня кніжок у беларускай мове.

Ў 1905 гаду, разам з іншымі свабодамі, данымі населеньню Расеі, і беларусам было пазволено друкаваць кнігі і газэты ў сваей роднай мове.


Канчаючы кароткі прагляд гісторыі нашай бацькоўшчыны, кінем вокам ешчэ раз у далёкую мінуўшчыну і паглянем, як развівалася культура ў нашым народзе. Прасьвета пачала расшырацца ў нас с прыняцьцем хрысьціянства і разам з ім шырылася ня толькі серэд князёў і духавенства, але даходзіла і да „простаго“ народу. Ці хрысьціянство да нас прыйшло праз Кіеў, калі прыняў яго Володзімір, ці мо шмат раней праз Скандынавію, — гэта ешчэ не разгадано, але тое пэўна, што ў Полацку і Турове епархіі з’явіліся вельмі рана, а ў час хрышчэньня Русі Кіеўскай у нас зналі хрысьціянскіе догматы, былі ўжо манастыры. Кафедра епіскопская ў Смаленску заложэна была шмат пазьней, што паказывае на ніжэйшую асьвету ў ім проці Полацка і Турова, але ўсёж-ткі горад меў высокую як на тые часы культуру. Лепей за ўсё відаць гэта з біографіі Клімэнта Смоляціча. Як кажэ летапіс, Клімэнт „быў кніжні