Старонка:Кароткая гісторыя Беларусі.pdf/103

Гэта старонка была вычытаная

кам, як рэдка“. У 1147 гаду сабор пасьвяціў яго ў мітропопіты за яго вучонасць. Клімэнт шмат пісаў кніг, але да нашаго часу аткрылі толькі адзін яго ліст, пісаны да стараго таварыша, смаленскаго пана Фомы. З лісту мы бачым, аб чым і як думалі тагочасные асьвечоные людзі ў Смаленску. Выходзіць, што Клімэнт і яго староннікі, каб аб’ясніць сьвятое пісаньне, апіраліся на творы грэцкіх пісьменнікоў і філософоў: Гомэра, Платона, Арыстотэля і др. Проці іх выступаў нехта Грыгоры, так сама Смаленскі „кніжнік“, каторы трымаўся слово ў слово сьвятога пісаньня і вольнаго тлумачэньня не дапускаў. Як адна, так і другая старана чыталі ў орыгінале (па грэцку) розных грэцкіх пісьменнікоў. Адным словам, у XII сталецьці беларуская культура стаяла надта высока. С таго часу яна ешчэ вельмі доўга ня толькі ня падала, але ўсё развівалася, так што, калі Беларусь уз’едналася з Літвой, Літва, ня маючы сваей, прыняла беларускую культуру, і старасьвецкая беларуская мова зрабілася для Літвы тым, чым цяпер для нашых паноў ёсць мова польская: па беларуску гаварылі князі, баяры, гэтай мовай пісаліся дакумэнты, адбываліся суды; ў ёй-жэ зносіліся з заграніцай, у ёй пісаліся законы. І так было ажно да XVII сталецьця. Ужо ў XVII сталецьці беларуская шляхта, адыйшоўшая да польскай культуры, не рупілася аб сваю, а пазваляла ўсяму роднаму, як старой будоўлі, падаць памалу. Праз усё гэтае сталецьце беларуская мова траціць свае правы, і ажно дайшло да таго, што ў 1696 гаду Сэйм пастанавіў беларускую мову выкінуць з гасударственаго ужытку. Аднак