Старонка:Кароткая гісторыя Беларусі.pdf/105

Гэта старонка была вычытаная

і ўсе пробы да національнаго самовызначэньня тонулі ў гэтым моры, як непаметная „цеча“ (цячэньне). Бо кожная з заінтэрэсованых старон сілілася науковымі доводамі узмоцніць свае прэтенсіі на Беларусь. Адгэтуль выцекала цікавасць да ўсяго беларускаго. А раз ужо выкліканая цікавасць не хацела на заўсёды аставацца служкай у руках заінтерэсованай стараны; яна пачынала жыць сама па сабе, незалежная ад ніякіх тэндэнцій“.

Янка Лучына (Неслухоўскі).


Янка Лучына (Неслухоўскі).

Першым вялікшым творам у беларускай народнай мове, як і на Украйне, з’явілася перэліцованая „Энэіда“, напісаная Манькоўскім; спраўдзі не была гэта літэратура, але бытцам далей ішла ешчэ тая самая „этнографія“. Да нас дайшоў толькі невялічкі адрывак гэтай поэмы, дый то надта дрэнна запісаны, бо — заместа беларускай чыстай мовы, у якой мелася быць напісана гэта рэч, дайшоўшая да нас запісь прэдстаўляе сабой нейкі „жаргон“ без ніякай літэратурнай вартасьці. Пісана гэта рэч была каля 1790 году ў Смаленшчыне. — У часе польскіх паўстаньнёў паўстанцы зверталіся да беларускаго народу, — як да паважнай сілы, каторая магла стаць ім у прыгодзе, — з адозвамі ў беларускай мове. У 1840 гаду ў Парыжы выйшла кніжка Рыпінскаго „Беларусь“. Кніжка гэта ў сваіх поглядах зусім польская, але аўтор тэрыторыальна лічыў сябе за беларуса. За колькі год ізноў гэты ж самы аўтор выдае другую кніжку „Niasczyścik, ballada białoruska“. — Далей, вядомы беларускі этнограф Ян Чэчот у Вільні ў 1844 і 1846 гаду выдае дзьве цікавые кніжэчкі, у каторых даў колькі орыгінальных песень у беларускай мове («Piosnki wieśniacze z nad Niemna i Dźwiny»). Але гэта ўсе былі толькі пробы. Папраўдзі, бацькам новаго беларускаго пісьменства