Старонка:Кароткая гісторыя Беларусі.pdf/106

Гэта старонка была вычытаная

быў Дунін Марцінкевіч, каторы жыў у пяцьдзесятых гадах мінулаго сталецьця.

Ён першы пачаў пісаць чыстай беларускай мовай, і ў гэтым яго вялікая заслуга, гэтым ён сабе прыдбаў безсьмертнае імя ў беларускай літэратуры. Адну з пьес, каторую напісаў Марцінкевіч па беларуску, у пяцьдзесятых гадах ігралі ў мінскім тэатры; гета была „Селянка“, камэдія ў 2 зьявах. (Выдана ў Вільні ў 1846 гаду. Музыку напісаў да яе Монюшко). Апрача гэтаго апісаў ён „Гапон“, „Вечарніцы“, „Купаллу“, „Шчыроўскіе дажынкі“ і перэклаў с польскаго „Пана Тадэуша“. У гэтым часе апрача Марцінкевіча пісалі па беларуску Дарэўскі-Вэрыга, Баршчэўскі, Сырокомля (Кондратовіч), К. Буйніцкі, В. Коротынскій і др. Але голас усіх гэтых пісьменнікоў ня быў голасам народу, дзеля гэтаго, апрача твороў Марцінкевіча, творы другіх пісьменнікоў становяць вялікую рэдкасьць і зусім невядомы шырэйшаму грамадзянству.

Праўдзівым народным песьняром-поэтам быў Ф. Богушэвіч. Жыў ён у часе найбольшаго зацішша ў грамадзянскім жыцьці, аднак не паддаўся агульнаму настрою і стараўся будзіць свой народ, заклікаючы гарачым словам „не замерці“. Друкаваць тады ў Расеі беларускіх кніжок нельга было, дык аўтор „Беларускую Дудку“ сваю друкаваў заграніцай. Паднімаў ён у сваіх вершах, здавалося, такіе простые, такіе штодзенные рэчы, але тэмы яго былі той жывой ранай, каторая балела беларуса, як багатаго так і беднаго; дзеля гэтаго творы Богушэвіча ў тысячах перэпісаных эгзэмпляроў разыходзіліся па ўсей Беларусі, і цяпер нема такога кутка ў нашым краю, гдзе-б ня зналі яго вершоў, як: „Хрэзьбіны Мацюка“, „У судзе“ і іншые. С кніжок, выданых Богушэвічэм, найбольшую популярнасьць мае „Беларуская Дудка“, каторая вытрымала два выданьня заграніцай і адно ў Расеі; за ёй ідзе „Смык беларускі“, „Скрыпачка“ і „Тралялёначка“.

Фр. Богушэвіч — гэта першы артыста беларускаго слова; другі пасьля яго песьняр артыстычнаго пакрою — гэта Янка Лучына (Неслухоўскі). С твороў яго вышла невялічкая кніжачка „Вязанка“. Гэтые два песьняры: Фр. Богушэвіч і Неслухоўскі, кладуць ужо моцны фундамэнт для далейшаго развіцьця беларускай літэратуры.

Так мала-памалу пачаў разрастацца беларускі національны рух. У 70 гадах мінулаго сталецьця пачынаюць друкавацца заграніцай