Старонка:Кароткая гісторыя Беларусі.pdf/108

Гэта старонка не была вычытаная

Дапіскі да рысункоу.


Стр. 7. Гранічны камень княжества Полацкаго ляжыць у Магілеўскай губэрні памеж мястэчкам Кохановам і Оршай (7 вёрст ад Коханава і 24 вярсты ад Оршы к кала вёскі Лісьцінова). Каменб гэты мае 4 крокі у доўжкі і 3 крокі у шыркі, выстае з з замлі на 4-4 цалі. Нап сана на ім: «в лето 6679 (1171) месяца мая в 7 день доспен (устроен) крэст сій. Господі помозі рабу своему Васілію в крэшчэніі іменем Рогволоду сыну Борысову». Полацкі князь Рогволод Барысавіч (хрысьціянскае імя яго Васіль) быў князем Полацк м, Слуцкім і Друцкім; паёр у 1223 гаду на 69 гаду жыцьця у гор. Юрьеве (Дорпаце). Другі падобны камень лежаў кала гор. Дзісны у старане Дрыссы (7 вёрст ад вёскі Асіноўкі).

Стр. 8. Руіны замчышча ў Кокенгаўзэне. Палудзенная часьць Лівоніі (латышскаго краю) з даўных часоў была ў залежнасьці ад Полацка, Кукейноскі (цяпер Кокенгаўзэн) замак прыналежаў да князя Васіля Рогволодовіча;ў 1208 гаду гэты замак ад полацкаго князя адабралі крыжакі і з гэтаго часу ён быў ужо ў іх руках.

Стр. 9. Руіны замчышча ў Новагрудку. Навагрудак — адзін з найстарэйшых Крывічанскіх гарадоў. Новагрудзкан княжство ў даўные часы насіло названьне Чорнай Русі. Замак. катораго руіны мы на гэтым рысунку, пастроены быў у XI сталецьці па грамадным да-гістарычным гарадзішчы. Хто гэты замак будаваў — нет ведама. Пад 1128 годам летапісі успамінаюць аб Новагрудку, як а сталіцы удзельнаго княжства, а пад 1227 успамінаецца удзельны Новагрудзкі князь Ізяслаў. У 1240 гаду татары зруйнавалі горад і замак. Як пішэ летапісь Быхоўца, Новагрудак каля 1235 году быў сталіцай Літоўска-Рускаго гасударства. Мы ўжо ведаем аб тым, якое высокае значэньне меў гэты горад за часоў Міндоўга. Ў 1250 гаду ў Новагрудку хрысьціўся на каталіка князь Міндоўг, а разам і каранаваўся на Літоўскаго караля каронай, каторую прыслаў яму Папеж Іноцэнты III. Калі вялікі князь Гедымін пасяліўся у