Старонка:Кароткая гісторыя Беларусі.pdf/109

Гэта старонка не была вычытаная

Троках, а пасьля перавёў вялікокняжэцкую сталіцу ў Вільню. Новагрудак стаў ізноў удзельным княжствам. За часоў В тоўта Новагрудак лічыўся ешчэ старой сталіцай Літоўска-Рускаго гасударства. Некаторые важнейшые гасударстьеные акты пісаліся ў гэтай старой сталіцы; так, напрыклад, у 1419 гаду заснаваньне беларускай мітрополіі адбылося ў Новагрудку. Кароль Ягайло ў 1482 гаду тут венчаўся і спраўляў вясельле с княжной Сонькай Гольшанскай. У 1444 гаду вялікокняжэцкая сталіца была заменена на глаўны воеводзкі горад, да катораго былі далучэны Волкавыск, Слонім і Слуцк. У 1449 гаду тут адбыўся сэйм вялікаго княжства Літоўскаго. Горад шмат перанёс ад татарскіх напасьцей, крыжацкіх і маскоўскіх. Масква воладзела Новагрудкам с 1654 да 1660 году. С 1581 да 1775 году тут праз кожные два гады збіраўся трыбунал (глаўны суд у Літоўск. гас.). У 1651 гаду пажар вынішчыў большую часьць горада, і з гэтаго часу Новагрудак страціў даўнае свае значэньне сталічнаго места, сходзячы памалу на ступень малога гарадка. Пасьля прылучэньня Беларусі да Расеі, Новагрудак стаў паветовым горадам Слонімскаго наместніцства, а ў 1797 гаду — Літоўскай губэрні, ў 1801 Гродзенскай і, наканец, у 1842 гаду паветовым горадам Мінскай губэрні.

Стр. 10. Печатка кн. Міндоўга. Печатка гэта знаходзіцца у прыватных руках і належыцб да збороў рэдкасьцей, назначэных у беларускі навуковы музэй. Літэроў, вырэзаных на гэтай печатцы, дагэтуль ніхто ня мог ешчэ прачытаць.

Стр. 12. Руіны Троцкаго замчышча. Трок ёсць двое: Старые і Новые Трокі. Старые Трокі належаць да найдаўнейшых гарадзішч на Літоўска-Беларускай зямлі. Ужо ў X сталецьці Трокі былі удзельным княжствам. Ў XIV сталецьці крыжакі знішчылі замак у Старых Троках, але сьлед яго відаць ешчэ і цяпер. Цяпер гэта невялічкае мястэчка.

Новые Трокі заложэны Гедымінам. Тут была другая сталіца (пасьля Новагрудка, княжства Літоўска-Рускаго. Трокі лежаць на полувострові, бо с трох старон яго ахапілі вазеры, і толькі з стараны віленскай дарогі вузкі перашыек вядзе ў горад. На берэзі возера Гедымін пабудаваў замак, с катораго захаваліся дзьве башты і частка сьцяны, ёсьць і ўход у падзямельля. Але слава Трок — гэта разваліны замка (паказаные на гэтым рысунку), каторы быў пабу-