Старонка:Кароткая гісторыя Беларусі.pdf/11

Гэта старонка была вычытаная

ЧАСЦЬ ПЕРШАЯ

ад першых часоў да ўцёку Полацкіх князёў у Літву (1129 год).

Землі, прылегаючые да Заходнай Дзьвіны, Днепра і Прыпяці, былі заселены з няпомных часоў. Жылі тут народы славянскаго племені, каторые, як паказываюць народные песьні, здаецца, прыйшлі сюды з-над Дунаю. Самае вялікае было племя Крывічоў, каторые жылі каля Днепра і Дзьвіны; тые Крывічы, што паселіліся каля рэкі Полоты, называлі сябе Полочанамі. Каля рэкі Сожы (ў Магіл. губ.) жылі Радзімічы. Паміж Заходнай Дьвіной і Прыпяцьцю — жылі Дрэўляне, а паміж Мозырам і Пінскам — Ятвягі. Усе гэтые племёны мелі адно з адным шмат чаго супольнаго і ў веры, і ў абычаях, і дзеля гэтаго даўно зліліся ў вадзін Беларускі народ.

Племёны Крывічоў і Дрэговічоў у незапамятные паганскіе часы займалі важнае мейсцо ў жыцьці усходніх славянскіх народоў; яны стананілі важную гасударственую і культурную сілу ў тые ўжо часы, калі патомкі Рурыковічоў засновывалі моцнае гасударство на ўсходзе і поўдні. Але гісторычные ведамосьці аб гэтых племёнах і аб зьеднаньні нашых племён ў народ беларускі не дайшлі да нас у нашых летапісях. Дабываючы с пад пылу векоў гісторыю бацькоўшчыны нашай, мы прымушэны, з нехвату летапісей, дабываць яе с тых скупых звестак, якіе папалі ў Кіеўскіе, Ноўгородзкіе і Валынскіе летапісі, а гэтые летапісі успамінаюць аб нас прыпадкам, толькі пры вельмі важных здарэньнях, каторые і іх тады датычылі. Беларускіе племёны жылі асобным сваім жыцьцём і рэдка мешаліся ў справы агульна-рускіе, а дзеля таго і весткі аб іх у рускіх летапісцоў рэдкіе і прыпадковые.

Нашы ўласные летапісі не захаваліся, або ешчэ не аткрыты дагэтуль, хоць адрыўкі гэтых летапісей вычуваюцца ў больш позных Рускіх летапісных зборніках.

На обшары Беларускай зямлі ешчэ да прызвання князёў у Ноўгорад началі складацца свае княжствы. Самымі вялікімі пам-