Старонка:Кароткая гісторыя Беларусі.pdf/110

Гэта старонка не была вычытаная

даваны на вострові возер Гальва. Замак займаў увесь востроў — каля 2 дзес. зямлі. Замак быў збудованы ў чыстым готыцкім стылю; сьцены яго надта грубые. Будованы ён пры Кейстуце. Тут жылі: Кейстут, Ольгерд, Вітоўт, Казімір і Александр Ягайловічы. Да поўнай руіны дайшоў замак у 1600 гаду пасьля пажару за панаваньня Яна Казіміра.

Стр. 13. Печаткі кн. Кейстут.

Стр. 15. Владыслаў-Якоў Ягайло. Ягайло быў сынам Ольгерда з другой жонкі, Юліяны, княжны Тверской. Пры бацьку Ягайло быў удзельным князем у Вітэбску, а пасьля сьмерці свайго бацькі стаў вялікім князем Літоўскім (1377—1386). У 1386 гаду Ягайло прыняў каталіцтво (дзіцяцей ешчэ ён быў хрышчон павэдлуг усходняго грэцкаго абраду іменем Якоў) і другое імя Владыслаў ды абвенчаўся у Кракове з Ядвігай, каралевай польскай, і там астаўся каралём польскім (1386—1434) Другой жонкай пасьля сьмерці Ядвігі была Софія, княжна Гольшанская.

Тут гожа будзе сказаць, што Ягайло, будучы каралём польскім, ня умеў зусім гаварыць па польску; гаварыў ён па беларуску. (Гл. аб гэтым: W. A. Maciejowski: Pamiętn ki o dziejach, piśmiennictwie i prawodawstwie Słowian, t. 1, str. 349 і Первольфъ: Славяне… III, ч. II, стр. 161 (выноска).

Рысунак гэты зроблены з абразка, робленаго на шкле; падпісана пад ім: „Rys. F. Szołomicki 10 Septembra 1849 r. w Olsie“. Н жэй вялікшымі літэрамі: „Vladislaus Jagiełło. Fun.: Ecclesiae et monastery istius AnnoDomini 1409“.

Стр. 15 і 24. Вялікі князь Вітоўт. Зродны брат Ягайлы,сын Кейстута (Кейстут родны брат Ольгерда). Вітоўт быў вялікім князем з 1392 да 1430 году. (Гл. тэкст).

Стр. 20. Беларуская кроніка (летапісь) аб вялікіх князёх Літоўска-Рускіх. Як мы ўжо ведаем, мова беларуская была гасударственай мовай у княжстве Літоўскім. На гэтым рысунку адбіта страніца (натуральнай велічыні) „Літоўскай“ кронікі; як бачым, пісана яна кірыліцай па беларуску з наваротам на цэркоўна-славянскую мову, бо тагочасные вучоные лічылі яе прыкрасай і стараліся як мага больш пісаць па вучонаму. Кроніка гэта знаходзіцца ў бібліотэцы Красінскіх у Варшаве (№ 408 (3701) л. 73). Пісана яна ў XVI сталецьці.