Старонка:Кароткая гісторыя Беларусі.pdf/113

Гэта старонка не была вычытаная

шыся на Беларусь, ён задзівіўся загнанасьці свайго народа і пагалоўнаму рэнэгацтву багатых баярскіх і княжэцкіх беларускіх родоў. А дзеля таго, што ў тые часы вера, лічылася прыкметай національнасьці, ён з вялікім жарам ад імені цэркві ганіў адступнікоў у „Фрыносе“ (Фрынос значыць плач), кніжцэ, друкаванай у 1610 г, ў Вільні, Мелетій Смотрыцкі, будучы высока вучоным, многа працаваў над падняцьцем беларускай асьветы і справы національнай; ён напісаў і выдаў першую беларускую граматыку, каторую многа разоў перэдруковывалі. Смотрыцкі быў у 1620 гаду выбраны архімандрытам Віленскаго праваслаўнаго Сьвято Духаўскаго манастыра, а пасьля полацкім архіепіскопам. Будучы архіепіскопам, ён горача змагаўся проці каталіцтва, і уніі, але, калі узбунтаваны народ забіў у Вітэбску Іозафата Кунцэвіча якобы с прычыны гарачых прамоў Смотрыцкаго, ён у 1628 гаду пакінуў Полацкую архіепіскопію і выехаў у Грэцію, гдзе абдумываў, як злагодзіць сваркі і палажыць канец крыўдам, каторые рабілі сабе сыны аднаго і таго-ж самаго народу. Ў канцы Смотрыцкі прыйшоў да перэкананьня, што гэта можа стацца толкьі праз унію цэрквей. З гэтым ён вярнуўся ізноў назад і на абарону уніі напісаў дзьве кніжкі „Апологіа“ і „Протэст“. Памёр Смотрыцкі уніятам у 1639 гаду.

Стр. 63. Беларуская рукапісная Біблія XVII сталецьця. Біблія гэта знаходзіцца ў Бібліотэцы Толстога № 158. Апісаньне гэтай Бібліі гл. „Соболевскій. Палеогр. сн. съ рус. рук. XII—XVII века” СПБ. 1901.

Стр. 67. Богдан Хмельніцкі, гэтман казацкі. Сын казацкаго сотніка Міхала Хмельніцкаго. Вучыўся у езуітоў, пазьней стаў гэтманам казацкім, але не патрапіў утрымаць незалежнай Украйны і паддаўся пад апеку Масквы. Памёр Хмельніцкі ў 1657 гаду і пахаваны у Суботове. на Украйне.

Стр. 71. Цар Алексей Міхайловіч. Бацька Петра Першаго. Радзіўся ў 1629 гаду, памёр у 1676 гаду. У 1667 гаду, пасьля вядомых ужо нам воен у Беларусі, Цар Алексей Міхайловіч зрабіў с каралём польскім Янам Собескім у Андрусове згоду, па каторай заходнё-рускую праваслаўную цэркву палякі аддалі пад ўласьць Маскоўскаго Патрыарха, Гэта прынясло надта вялікую шкоду заходняй праваслаўнай цэркві, бо ўсе лепшые яе сілы перэмешчэліся ў Маскву для падняцьця там асьветы і рэлігіі, а ў Беларусь прысылалі староннікоў Масквы, каторые думалі адно толькі аб палітычнай карысьці Маскоўскаго Цара і стараліся шырыць сваркі ды нязгоду, а