Старонка:Кароткая гісторыя Беларусі.pdf/14

Гэта старонка была вычытаная

даць, што сілы Ўсеславовы былі немалые, калі, ня гледзячы на выйграную бітву, вялікі князь Кіеўскі прасіў міру і клікаў у свой абоз полацкаго князя. Ўсеслаў даверыўся і прыехаў у абоз Кіеўшчан з двумя сваімі сынамі. Спатканьне адбылося за Днепром, каля Оршы. Але Кіеўскіе князі схапілі іх у няволю і атправілі ў Кіеў, гдзе полацкаго князя засадзілі ў «поруб» (цямніцу) пад княжэцкімі харомамі. Толькі ня доўга быў Полацкі князь ў няволі. На другі год не ўдалася вайна Кіеўскаму князю с Печэнегамі, — народ збунтаваўся проці яго і прасіў княжыць у Кіеве Ўсеслава. Ўсеслаў згодзіўся і княжыў у Кіеве каля васьмі месяцоў, а пасьля вярнуўся назад у свой родны Полацк.

Ўсеслаў займае пачэснае мейсцэ ў гісторыі нашаго краю: ён патрапіў паставіць высока сваё княжство, прылучыўшы да Полацка княжствы: Мінскае, Вітэбскае, Оршанскае, Мсціслаўскае, Лукомльскае, Друцкае, Логойскае, Слуцкае, Дзісенскае, а такжэ і часць Лівоніі залежалі ад Полацкаго княжства. Хаця пры Ўсеславе Полацк два разы перэходзіў у рукі Кіеўскіх князёў, усёж пры ім яго княжство дайшло найбольшай сваей сілы і славы. Гдзе ня мог узяць Ўсеслаў сілай, там браў розумам і хітрасьцю. Вядомы памятнік літэратуры XII сталецьця „Слово о полку Ігора“ так пішэ аб Полацкім князю: „князь Ўсеслаў людзям суд даваў, князям гарады парадкаваў, а сам воўкам бегаў ад Кіева да Тмуторакані, перэсекаючы дарогу вялікаму Хорсу (сонцу). У Полацку звоняць заутрэню у святой Софіі, а ён у Кіеве звон чуе“… Сваім розумам, неспакойным характэрам і славай чародзея Ўсеслаў надоўга астаўся ў памяці народу; аб ім хадзілі розные казкі-легенды, як аб чародзеі, і некаторые з іх папалі ў пісаные памятнікі. Княжыў Ўсеслаў 87 гадоў, памёр у 1101 гаду.

Пасьля сьмерці Ўсеславовай гісторыя князёў Полацкаго дому зацемняецца, бо ў летапісях гаворыцца аб іх толкі прыпадкам і называюць іх агульным іменем „рогволожых ўнукоў“, або успамінаюцца адным толькі іменем без отчества, а ў прыдатку тады ўсе князі Полацкіе, абычаем таго часу, насілі па два імёны, с каторых адно было паганскае, а другое хрысьціянскае, а часам па тры і болей імён. Гета ўсё ешчэ больш зацемняецца с тае прычыны, што Ўсеслаў, уміраючы, падзеліў княжство свае на удзелы і раздаў іх сыном сваім.