Старонка:Кароткая гісторыя Беларусі.pdf/15

Гэта старонка была вычытаная

Змаганьне с Кіевам і доўгіе войны цягнуліся і пры насьледніках Ўсеславовых — Рогволодзе і Барысе, князях Полацкіх.

Добрых камандзероў войскам і князёў хватало, але не было ўжо таго грамадзкаго і ваеннаго духа, якім славіліся часы Ўсеславовы. Напасць была крэпкая і упорная, а ў Беларусоў сілы раскідываліся, пачыналіся сваркі, не было ніякаго послуху. Насьледкі гэтаго былі страшные. Увесь край дайшоў да поўнай руіны. Землі, прылегаючые да Днепра, Прыпеці, Дзьвіны, Берэзіны — дыміліся пажарамі; гарэлі і пусьцелі гарады і сёлы; жыцелёў, аграбленых і зраненых — цэлымі тысячамі гналі ў няволю і пасьля прадавалі ў далёкую Азію. Завёўся абшырны гандэль нявольнікамі, каторы падабаўся ня толькі князём, але і баярам, зрабіўшым з гэтаго даходны промысел. Кіеўскі князь Володзімір Мономах Оршу, Копысь, Мінск і Друцк зруйнаваў да званьня. Ў канцы смутны гэты абраз закончыўся хаўрусным паходам усіх кіеўскіх князёў на Беларускіе землі. У 1127 гаду, напаўшы на Беларусь, зніштожылі агнём і мечом Логойск, Ізяслаў (або Заслаў) і Полацк. У 1129 гаду вялікі кіеўскі князь Мсьціслаў забраў Полацкае і Мінскае княжствы і сына снайго Сьвятополка пасадзіў на полацкім пасадзе.

Пасадзіўшы сына свайго ў Полацку, Кіеўскі князь ідзе на Літву. Чым была Літва ў тые часы, гісторыя ня ведае, дый прычыны самай вайны невядомые. Але гэта аношняе будзе нам ясна с таго, што Полацкіе князі з давён-даўна мелі розные супольные справы з Літвой, што іншые бліжэйшые літоўскіе племёны залежалі ад Полацкіх князёў і што ў Літоўскіх землях жылі і Беларусы ў перамешку з літвінамі. Гэта мешанае беларуско-літоўское населеньне, відаць, не хацело залежаць ад Кіева, але жэдало аддзяліцца. Сюды, здаецца, ўцекла такжэ і часць полочан, нездаволеных новымі парадкамі — часць людзей, адданых роду сваіх князёў, і людзей прывязаных да свабоды, а можэ нават цэлые дружыны с сваімі князямі. Так ці іначэй, ў так званай вышняй Літве (цяперэшняя Віленская губэрня) ў тые часы жыло не адно Літоўскае племя, але ў перамешку з беларусамі.

Страціўшы сваю дзедзізну, Полацкіе князі шукалі прытулку ў Літве і Лівоніі. Там, сабраўшы дружыны, прыняліся яны організаваць у княжствы тамтэйшые народы і, каб лягчэй ішла работа, паказывалі сябе за адноверцоў с тамтэйшымі жыцелямі, а ка-