Старонка:Кароткая гісторыя Беларусі.pdf/17

Гэта старонка была вычытаная

полочане выбіраюць сваім князем нейкаго Мінгайлу, або Мігайлу. Скора ён перэдае пасад сыну свайму Гінвіллу.

Новы князь побоч паганскаго—літоўскаго імені Гінвілло носіць і хрысьціянскае імя Юрыя; жэнат з дачкой рускаго князя, хрысьціянкай ў сходняго абраду. Гінвілло памёр у 1199 гаду ў Оршы.

Гранічны камень княжства Полацкаго.


Гранічны камень княжства Полацкаго.

Хто былі гэтые Мінгайло і Гінвілло — трудна разгадаць, Аб‘ясьненьне можэ быць толькі такое, што Мінгайло прыналежаў да тагож роду князёў Полацкіх, бо трудна думаць, каб полацкае вечэ і ўдзельные князі дазволілі чужому захапіць полацкі пасад.

Пасьля Гінвіллы князем быў просты насьледнік Ізяславоваго дома Барыс сын Рамана Ўсеславовіча, (некаторые летапісцы называюць яго сынам Гінвіллы), праўнук Ізяслава Володзіміровіча. Барыс вядомы сваей набожнасьцю. Іон пабудаваў колькі храмоў у Полацку. Другая жонка Барысова была Сьвятохна, дачка польскаго князя Болеслава (Паморскаго). Гісторыя ўспамінае аб народным бунце ў Полацку ў 1217 гаду, у часе катораго Сьвятохну забілі. Сыном сваім с першае жонкі Барыс раздаў Лівонскіе і Латышскіе землі. Адзін з іх, Васілько, быў князем Кукейноскім