Старонка:Кароткая гісторыя Беларусі.pdf/19

Гэта старонка была вычытаная

С канцом XII веку простая лінія князёў Полацкіх Рогволодовічоў пачынае выміраць. Край чэкала іншая доля, прыгатаўляліся вялікіе перэвароты ў зямлі Беларускай.

У тые часы, калі полацкіе князі трацілі час і сілы ў дамовых войнах адзін проці аднаго, суседняя старонка — Літва ўзмацнялася і расла. Ужо ў XI сталецьці ў часьці зямель з мешаным беларускім насяленьнем заснавалося Літоўска-Завілейскае княжство, каторае, па національнасьці сваіх жыцелёў, было Літоўска-Крывічанскім, або Літоўска-Рускім княжствам з сталіцай у Новагрудку.

Руіны замчышча у Новагрудку.


Руіны замчышча у Новагрудку.

У 1230 г. Літоўскі князь Рынгольд напаў на Беларускіе землі і заваеваў іх. Гэта перэпужало удзельных беларускіх князёў. Пад