Старонка:Кароткая гісторыя Беларусі.pdf/20

Гэта старонка была вычытаная

камандай Давіда, князя Луцкаго, выступілі яны злучэнымі сіламі проці Літвы. Войскі спаткаліся на правым берэзі Нёмана, каля вёскі Магільно, — і Рынгольд да званьня разбіў злучэнае войска; пры гэтым згінулі слаўнай сьмерцьцю князь Давід Луцкі і Дзьмітр, князь Друцкі. Адначасьне збунтаваўся народ у Полацку, і Рынгольд пайшоў туды з войскам на ўсьмірэньне. У 1236 гаду Рынгольду ўдалося разбіць войска крыжацкае і пасьля гэтых двух пабед мог ён лічыць сябе зусім спакойным, бо Русь тады вельмі прыціснулі Татары.

Печатка кн. Міндоўга.


Печатка кн. Міндоўга.

Пасьля сьмерці Рынгольда, сын яго Міндоўг узяў уласць у свае рукі (1242 г.). Калі Міндоўг сеў на вялікакняжэцкім пасадзе ў Новагрудку і ўмацаваўся ў землях Смаленскай, Вітэбскай, Друцкай, тады і Полацкае княжство з Вітэбскім і другімі ўдзеламі страцілі сваю незалежнасць.

Міндоўг у 1262 гаду прыняў каталіцтво і с пазваленьня Папежа каранаваўся на караля Літоўскаго, думаючы такім спосабам збавіцца ад напасьцей крыжацкіх. Гэтыж самы Міндоўг у 1255 г. дастаў пазваленьне ад Папежа каранаваць сына свайго Войшэлка або Васіля (двух імён) на Караля Рускаго, катораго думаў пасадзіць у Полацку. Князі цяпер ужо выбіраліся не вечэм, але назначаліся вялікім князем Літоўска-Рускім. Першым такім назначэным князем у Полацку быў Тотвілл, або Цімафей, пляменьнік Міндоўга. Гэты Тотвілл цадгаварыў другіх Літоўскіх князёў забіць Міндоўга, бо лічылі, што ён проці права загорнуў вялікакняжэцкі пасад: у літвіноў спадчына належала не да сыноў, але да дзядзькоў—братоў памёршаго. Згаворшчыкі падкупілі Міндоўговаго слугу Астапа і 12 ве-