Старонка:Кароткая гісторыя Беларусі.pdf/21

Гэта старонка была вычытаная

рэсьня (сенцябра) 1263 года напалі на сьпячаго князя і забілі яго разам з двумя малалетнімі сынамі.

Пасьля сьмерці Міндоўга пачаліся сваркі і войны намеж князямі—ўбіўцамі. Тотвілла забіў Тройнат. У Полацк быў назначэны Эрдэн Давідовіч. Летапісі кажуць, што бацька Эрдэна — Давід быў зродным (дваюродным) братам Міндоўга. Гэты сказ вельмі важны. Калі Міндоўг быў родзічэм Давіда, дык ён належаў да роду князёў Полацкіх.

Эрдэн, як паказывае гандлёвы кантракт, каторы зрабіў ён з Рыгай, быў больш за другіх незалежным князем бо ў гэтым кантракце аб вялікім князі не ўспамінаецца.

С 1293 да 1341 году княжыў у Полацку Вітэн, а пасьля княжыў Андрэй Ольгердовіч.

У 1316 гаду на пасад вялікіх князёў Літоўскіх сеў Гедымін. Пры Гедыміне і сыне яго, Ольгердзе, Полацкае вечэ было зусім адсунутым ад гасударственных спраў; яно займалося толькі судамі і справамі гаспадарскаго значэньня. Гедымін і Ольгерд безупынна кіраваліся да адноўладзтва. Яны, як мага, касавалі удзельных князёў. Пасьля сьмерці ўдзельнаго князя удзел перэходзіў не ў рукі сыноў, але на вялікаго князя. Такім парадкам перэйшлі на Ольгерда Вітэбскае княжства (па жонцэ, ён быў жэнаты з Вітэбскай княжнай Марыей), Туроўскае, Мінскае і іншые. Новагрудак быў увесь час цэнтральным пунктам упраўленьня абшырным Літоўска-Рускім гасударствам. І толькі Гедымін перэнёс сталіцу ў Вільню.

Такім парадкам мала-памалу з Беларускіх зямель злажылося новае гасударство — княжство Літоўска-Рускае. Літоўскіе князі, умацаваўшыся перш у Полацку, прынімалі хрысціянство і радніліся з Беларускімі і Полудзённа-Рускімі князямі. Гедыміну ня трудна было пры тагдышніх варунках заснаваць сілай і палітыкай моцнае гасударство. Уся Полудзённая і Усходняя Русь гібнула пад татарамі. Рускіе князі ахвотна ішлі пад апеку Гедыміна, асабліва Кіеўскіе, Чэрнігоўскіе і Валынскіе, бо відзелі ў ім збавіцеля ад цяжкай татарскай няволі. Гедымін быў мудрым чэлавекам, ён разумеў, што дабром ды ласкай можна больш зрабіць, чым сілай, і дзеля гэтаго ў прылучэных землях не чэпаў ён веры і свабоды тамтэйшых жыцелёў, але ўсе парадкі астаўляў так, як яны былі.

У часы княжэньня Вітэна, Гедыміна і Ольгерда край ажыў, аддыхнуў пасьля доўгіх дамовых воен, грабежств і непарадкоў, звы-