Старонка:Кароткая гісторыя Беларусі.pdf/23

Гэта старонка была вычытаная

чайных насьледкоў самавольства і самоўпраўства асобных людзей. Але толькі што пачалі гаіцца даўные раны, калі ізноў у гэтай старонцэ пачаліся сваркі і войны.

Ольгерд перад сьмерцьцю (1377 г.) аддаў сыном сваім удзелы: Сымону — княжство Мсціслаўскае, Ягайле — Вітэбскае, Дзьмітру Корыбуту — Друцкае, Новагрудзкае і Лідзкае. У Полацку княжыў Андрэй Ольгердовіч. Ведама, князі гэтые былі толькі наместнікамі вялікаго князя і ніякіх правоў ня мелі: кіраваў імі сам вялікі князь.


Печаткі кн. Кейстута.


Печаткі кн. Кейстута.

Хаця Андрэй Ольгердовіч, князь Полацкі, быў самым старшым сынам Ольгерда, але насьледнікам на вялікакняжэцкі пасад (цяпер ужо ў Вільні) Ольгерд па просьбе жонкі сваей — Юльяны назначыў Ягайлу. Андрэй Полацкі лічыў сябе пакрыўджэным гэтым; ён не прызнаў правоў Ягайлы на Вялікакняжэцкі пасад і аткрытна паўстаў проці яго. Даведаўшыся, што вялікі князь маскоўскі — Дзьмітры збіраецца вайной на Літву, ён пасьпешыў да яго. На мейсцэ Андрэя Ольгердовіча назначэны быў у Полацк Андрэй Гарбаты, сын Кейстута. У гэтым часе Кейстут (брат Ольгерда, дзядзька Ягайлы), даведаўшыся, што Ягайла тайна падмаўляе проці яго крыжакоў, — пайшоў вайной на Вільню, узяў у няволю Ягайлу і за кару адаслаў яго ў Вітэбск. Ягайла прысягнуў, што будзе сядзець спакойна, але ў Вітэбску ізноў пачаў нагаварываць крыжакоў, каб памаглі яму вярнуцца на Вялікакняжэцкі пасад.