Старонка:Кароткая гісторыя Беларусі.pdf/24

Гэта старонка была вычытаная

Крыжакі ахвотна згодзіліся памагаць яму, бо ведалі, што пры гэтых дамовых сварках аслабляюць свайго непрыяцеля. Рыцары прыйшлі с сільным войскам. Ягайла злучыўся з імі і напаў неўспадзеўкі на Кейстута, але Кейстут быў разумным і сьмелым чэлавекам, дык і вайна з ім была ня лёгкая, і карысць невядомая. Дзеля гэтаго Ягайла пусьціўся на хітрасць: ён прасіў дзядзьку с сынам у свой абоз бытцам для таго, каб памірыцца. Даверчывы Кейстут прыстаў на гэта, але як толькі ён прыехаў туды, яго схапілі разам с сынам Вітоўтам, завезьлі ў Крэво (цяпер мястэчко ў Ошмянск. пав. Віл. губ.), зачынілі яго ў замчышчэ, гдзе на пяты дзень падасланые праз Ягайлу ўбіўцы задушылі Кейстута разам са слугой яго Грыгорам Амулічэм. Вітоўта чэкала гэткая-ж самая сьмерць; але, жонка яго, Анна, здалела выратаваць, перэадзеўшы ў жаноцкую апратку. Ягайло сеў ізноў на Віленскім Вялікакняжэцкім пасадзе. Каб сагнаць кейстутоваго сына, Андрэя, Гарбатаго, с полацкаго пасаду, Ягайло паслаў на Полацкі пасад брата свайго, Скіргайлу; але Полачане, улюбіўшы свайго князя, заступіліся за яго і не пусьцілі ў Полацк Скіргайлу. Тады Скіргайла прызваў крыжакоў і напаў на Полацк. Але князь Андрэй Гарбаты абараніў сваю сталіцу. Тымчасам Андрэй Ольгердовіч злучыўся с крыжакамі і князем смаленскім і так сама пайшоў на Полацкіе землі. Народ разам Андрэем Гарбатым не дапусьцілі іх да Полацка. Тады крыжакі, спаліўшы ваколіцы Лукомля, Дрыссы і шмат якіх вёсак, набраўшы колькі тысяч народу ў няволю, павернулі назад. У гэтым самым часе Сьвятослаў Смаленскі напаў на Вітэбск і Оршу. (Гэты чэлавек праславіўся сваім зьверствам. Летапісі разсказываюць аб ім страшэнные рэчы. Іон паліў цэлые сотні жывых людзей, запёршы у дрэўляных будынках, — душыў, садзіў на кол жанок і малых дзяцей), Пасьля пайшоў ён на Мсціслаўль. Дзесяць дзён стаяло яго войска каля гораду. Жыцелі не паддаваліся. На адзінадцаты дзень прыйшла гораду падмога, высланая Вітоўтам. Скора прыехаў і сам Вітоўт. Адбылася крывавая, страшная бітва. Сьвятослава і яго пляменьніка — Юрыя забілі, а сыноў яго ўзялі ў няволю. С пад Мсціслаўля Літоўскае войска пайшло да Смаленска; пасадзіўшы там свайго князя, пасьпешыло яно далей к Полацку, каторы ўсё ешчэ не паддаваўся Андрэю Ольгердовічу. Тады Андрэй Ольгердовіч, да катораго ўжо дайшлі весьці аб долі Сьвятослава, адступіўся ад Полацка і замкнуўся ў Лукомлі. Але тут