Старонка:Кароткая гісторыя Беларусі.pdf/26

Гэта старонка была вычытаная

ён ня вытрымаў напору непрыяцельскаго войска і паддаўся. Закаваўшы ў ланцугі, яго адаслалі ў Вільню. Так скончыліся войны 1386 года. Полацк пасьля гэтаго атрымаў сільнае войска на прыпадак напасьці крыжакоў; іншые гарады — Вітэбск, Орша, Лукомль, Мсціслаўль, Мінск — былі ўмацаваны нанова валамі і замкамі.

У гэтым часе палякі, прыціснутые крыжакамі, шукалі сябарства ў Літоўска-Рускім гасударстве. На польскім—кракоўскім пасадзе была Ядвіга, другая дачка караля Вэнгерскаго Людвіка. Хоць ужо яна была засватана за Вільгэльма Аўстрыяцкаго, але палякі пастанавілі сарваць заручыны і выдаць яе замуж за Ягайлу аддаўшы яму польскі пасад. Рады аб гэтым пачаліся перш у Крэве, пасьля ў Волкавыску. 3 гэтых рад пайшло тое, што Літоўска-Рускае государство злучылося с Польшчай; кароль у злучэным гасударстве адзін — Ягайло; ўнутрэнае ўпраўленьне і грошэвая (фінансовая) гаспадарка зусім асобные ў кожным гасударстве. Загранічные зносіны і абарона ад непрыяцелёў вядуцца супольна. Ягайло павінен прыняць каталіцтво і шырыць яго памеж сваіх падданых. Калі варункі гэтые былі падпісаны, Ягайло ў 1386 г. атправіўся ў Кракоў з многімі князямі і боярамі. Іншые бояры і князі с сьвіты Ягайлы прынялі разам з Ягайлом каталіцтво. Ягайло, каторы змалку быў хрэшчоны павэдлуг усходняго абраду іменем Якоў, пры перэходзе на каталіцтво атрымаў імя Ўладыслава. А тады ўжо адбылося венчаньне і коронація.

Калі скончыліся вясельные банкеты ў Кракове, Ягайло разам з Ядвігай паехаў у сваё гасударство. У Лідзе ў 1387 г. ён выдаў дэкрэт аб скасаваньні паганскай веры ў Літве, а ў Вільні гэтаго году выдаў другі дэкрэт, у каторым, памеж іншым, пісалося, што Ягайло прысягнуў усіх Літвіноў, як мужчын, так і жанок, усякаго стану, роду і чыну, каторые жывуць у граніцах Літоўска-Рускаго гасударства, да якой бы яны не прыналежалі веры, — упрасіць, угаварыць, прызваць, а нават прымусіць прыймаць каталіцкую веру і т. д.

Гэтак распарадзіўшыся, кароль паехаў у Беларускіе землі; пабываў у Вітэбску, Полацку, — ў гэтым апошнім пры ім быў народны бунт. Расправіўшыся з бунтоўшчыкамі, Ягайло паехаў у Магілёўскую губэрню, гдзе ў цяперашнім мястэчку Обольцах, Копысьскаго павету, заснаваў першы каталіцкі касьцёл у гэтым краю.