Старонка:Кароткая гісторыя Беларусі.pdf/28

Гэта старонка была вычытаная

Ягайло Полацк аддаў Скіргайле і, каб болей прыцягнуць Скіргайлу к сабе, пачаў — с крыўдай для іншых братоў сваіх — надзеляць яго ўсё новымі землямі і ў канцы зрабіў яго Вялікім князем Літоўска-Рускім. Гэта разсярдзіло другіх ягайловых братоў, а больш за ўсё даняло Вітоўта, каторы ў 1392 гаду патрапіў сілай заваладзець Вільняй і Вялікакняжэцкім пасадам. Ягайло змагацца з ім тады ня меў сілы і прыстаў на згоду.

Вялікі князь Вітоўт.


Вялікі князь Вітоўт.

Вітоўт быў унукам Гедыміна, а сынам Кейстута. Ваеннай штукі вучыўся ён у свайго бацькі Кейстута, найлепшаго ў тые часы ваякі. Вітоўт быў вельмі здольны і сьмелы палітык. Калі Ягайло венчаўся з Ядвігай, усё было за тым, што вялікім князем Літоўска-Рускім будзе не хто іншы, як Вітоўт. Тым часам рахункі абмылілі. Ягайло Вітоўта пакінуў у старане. Вітоўт тымчасам рабіў сабе прыяцелёў у другіх гасударствах, выдаў дачку сваю Настасю за Маскоўскаго князя Васіля Дзьмітровіча; а пасьля зазваў у помач крыжакоў. Калі Ягайло перэканаўся, што змагацца з Вітоўтам не здалее, і яны памірыліся, тады Вітоўт жэдаў каранавацца на Літоўска Рускаго князя.

У 1392 гаду ў Вільні ў катэдральным касьцеле Вітоўт каранаваўся і атрымаў правы незалежнаго князя пад апекай караля. Вітоўт меў тады 48 гадоў. Палажэньне краю было незавіднае: з аднэй стараны ціснулі край крыжакі, з другой татары, а ў самым краю ішлі вечные сваркі і звадкі удзельных князёў. Вітоўту трэба было супакоіць крыжакоў і татароў, зніштожыць удзельных