Старонка:Кароткая гісторыя Беларусі.pdf/29

Гэта старонка была вычытаная

князёў і завясьці розные палепшэньня (рэформы) у гасударстве. Але ў яго былі ешчэ і іншые мэты: ён хацеў заснаваць моцнае гасударство, каторое было бы зусім незалежнае ад Польшчы, і самому каранавацца на Літоўска-Рускаго караля. Гэтай мэтай і кіраваўся Вітоўт праз усё сваё жыцьцё.

Перш на перш вялікаму князю трэба было прыцішыць удзельных князёў, а гэтых князёў было многа, і кожны з іх не хацеў мець над сабой ніякай ўласьці, нікога не хацеў слухаць, а пры найменшай сварцы зазываў татар, або крыжакоў на помач; з гэтай прычыны цягнуліся безканечные дамовые войны. Вітоўт на ўсіх іх патрапіў налажыць сваю руку і прыцішыць. Іншые ўдзелы прылучыў да гасударства. Кіраваные жалезнай рукой Вітоўта, удзельные князі прыціхлі. У 1396 гаду Вітоўт зьехаўся з зяцем сваім, князем Маскоўскім, у Смаленску, гдзе яны ўстанавілі граніцы Літоўска-Рускаго і Маскоўскаго княжств. Цяперашніе губэрні: Віленская, Ковенская, Гродзенская, Сувальская, Падольская, Валынская, Смаленская, Мінская, Магілёўская, Вітэбская, Кіеўская, Чэрнігоўская, Кацерынослаўская, Херсонская і Орлоўская, а так сама часьці Калужскай і Тульскай прыналежалі да Вітоўта. Гасударство яго цягнулося ад граніц Пскоўскіх і вёскі Можайска (107 вёрст ад Масквы) да Галічыны і Молдавіі з аднэй стараны, а з другой да берэгоў рэк Окі, Сулы і Днепра.

Цяжэй за ўсё Вітоўту было паладзіць с Польшчай: усё, што ён рабіў добраго для свайго краю, ішло як раз супроць жэданьня палякоў. У Польшчы пад тые часы былі людзі разумные, хітрые і добрые палітыкі. Хоць сам Ягайло быў чэлавек слабы, грубы, недальнозоркі, але ім кіраваў вельмі разумны палітык Збігнев Олесьніцкі. З ім і прыходзілося Вітоўту глаўным чынам змагацца.

На зьездах Віленскім 1401 г. і Городэльскім 1413 г. Літоўска-Рускіе баяры атрымалі польскіе шляхоцкіе гэрбы. Паном падабаліся зьезды і гэрбы, а больш за ўсё падабаліся ім прывілеі (правы наданые) над станам селянскім. Вітоўт праз пальцы глядзеў на зьезды, гэрбы і прывілеі, каторые шляхта сама сабе ўстанаўляла. Аб’ежджаючы шырокае сваё гасударство, Вітоўт сам угледаўся ў жыцьцё і патрэбы народу. Бачучы цяжкае палажэньне „земян гаспадарскіх“ (даслоўно: землеробоў царскіх — дробных гаспадароў, хутаран), Вітоўт даваў ім розные правы і палягчэньня ад павіннасьцей, нало-