Старонка:Кароткая гісторыя Беларусі.pdf/31

Гэта старонка была вычытаная

жэных рознымі „дзержауцамі“—князямі і баярамі. Горды і недаступны с князямі і баярамі, срогі для ваенных чыноў і начальнікоў, цьвёрды і неўмалімы ў справах судовых, Вітоўт быў заўсягды даступны для ніжшых: кожны селянін мог даступіцца да яго і вылажыць свае крыўды, ці патрэбы. Вітоўт належаў да ліку тых, што патрапяць людзей кожнай націі, кожнай веры лічыць роўнымі сабе, калі яны толькі былі добрымі грамадзянамі. Іон даваў правы жыдам і татарам, каторые сяліся ў яго гасударстве. У тые часы, калі ва ўсей Эўропе глуміліся над жыдамі, Вітоўт пісаў у сваіх законах: „естлі бы жыда забіто, а церэз сведоцтво не мог довесці своім прыяцелем, каторый бы яго забіл; естлі бы кого в пытаньню некатораго падозрэннаго мелі, мы жыдам на протівку падозрэннаго хочэм оборонцэм быці“.

Маючы перэд вачыма глаўную сваю мэту: заснаваць незалежнае зусім гасударство, Вітоўт хацеў устанавіць асобнаго мітрополіта для Беларусі, заснаваць національную цэркву, незалежную ад маскоўскай мэтрополіі. Дзеля гэтаго ў 1415 гаду з’ехалося беларускае духавенство на сабор у Новагрудак, і тут Вітоўт выдаў акружную грамату, ў каторай так пісалося: „мы, хоцячы, штобы ваша вера не меншыла, ні ўгібала, і цэрквам нашым бы строене было, учынілі есьмо так мітрополіта, збором, на кіеўскую мітрополію, штобы руская чэсць уся стаяла на рускай землі“.

Першым беларускім мітрополітам быў Грыгор Цымвлак. Мітрополіты больш за ўсё жылі ў Вільні.

У гарадох Вітоўт садзіў рэмеснікоў і гандляроў, даючы ім розные „прывілеі“, каб развіць у краю ўселякі промысел і гандэль. Кожны мір с суседнімі гасударствамі Вітоўт выкарыстываў на пашырэньне краёваго гандлю. Каб аблегчыць і расшырыць гандэль, Вітоўт будаваў новые дарогі і масты на рэках, прасекаў безканечные лесы.

Пад канец свайго жыцьця Вітоўт выпоўніў усе свае жэданьня. Сілу крыжацкую ў бітве пад Грунвальдам Вітоўту ўдалося зусім зламаць; с татароў патрапіў зрабіць спакойных суседзёў; самавольства князёў удзельных і баяр — супакоіў. Устанавіўшы справедлівые суды, строгіе ваенные парадкі; разшырыўшы гандэль; падняўшы хлебаробство, устанавіўшы шырокую свабоду веры, — Вітоўт мог чэкаць награды за свае труды.