Старонка:Кароткая гісторыя Беларусі.pdf/34

Гэта старонка была вычытаная

таньне разьбіралося і раней ешчэ на зьездах Беларускаго духавенства ў Новагрудку і Мінску.

Вялікі кн. Вітоўт. (с партрэту катэдры Віленскай.)


Вялікі кн. Вітоўт.
(с партрэту катэдры Віленскай.)

Пры Вітоўце Беларусь аддыхнула лягчэй. Дрэнна было пры ім князём і баярам, але народу лепей жылося.

Толькі ўсьпеў памерці Вітоўт, як ізноў началіся самавольные войны, перш меж Скіргайлам і Сьвідрыгайлам, а пасьля меж Сьвідрыгайлам і Зыгмонтам.

Калі быў выбран на Вялікакняжэцкі пасад Літвы і Русі Казімір Ягайловіч край ізноў пачаў прыходзіць у парадак. Казімір завёў розные новые законы, каторые зьменілі зусім гаспадарку краю. Але з гэтаго часу асобная гісторыя Беларусі канчаецца: гэта старонка пачынае жыць агульным жыцьцём перш Літвы і Русі, а с 1569 году і Польшчы. Пачынаюцца часы штучнаго збліжэньня, фальшывай дружбы разам с сваркамі, недаразуменьнямі і абапольнай няверай. Змаганьне за незалежнасць цягнецца ешчэ 139 гадоў. У 1569 г. Літоўска-Рускае гасударство палітычна памірае.