Старонка:Кароткая гісторыя Беларусі.pdf/38

Гэта старонка была вычытаная

У 1439 гаду адбылася Флорэнцкая Унія цэрквей правослаўнай с каталіцкаю. Казімір зраўнаваў правы праваслаўных с католікамі, апіраючыся на тым, што Усходняя цэрква злучылася з заходняй. Але, папраўдзі, поўнаго злучэньня цэрквей пасьля Флорэнцкай Уніі не было.

Кн. Казімір Ягайловіч.


Кн. Казімір Ягайловіч.

Казімір Ягайловіч, як мага, сьцярогся вайны, за тое шмат працаваў для ўзмацненьня права ў унутрэным жыцьці краю. Іон выдаў новые законы („Земскіе Прывілеі Казіміра“ 1457 г.) для ўсіх земель Літоўска-Рускаго гасударства. Павэдлуг гэтай прывілеі, ніхто с князёў, баяр і мешчан не караецца па чыім небудзь даносе, яўным, ці тайным, ні наказываецца падазрэнны перш чым будзе абвінавачэн на яўным судзе. За чужы праступак ніхто другі апрача вінаватаго не караецца — ні жонка за праступкі мужа ні бацька за праступкі сына. Цікава ХV стацьця прывілеі, у каторай забараняецца людзям чужых народнасьцей займаць ўрадовые службы і купляць зямлю ў Літоўска-Рускім гасударстве: „…в тых землях нашых, того велікаго княжства, земель, городов, мест, а с каторых кольвек врадов і дзедзіцтв вдэржаньня, або достойнасцей, но маесі даваті жадному чужэземцу, але толькі тубыльцом тых земель, маем даваті мы і потомкі нашые“.

Судзебнік, або Статут Казіміра Ягайловіча, выданый у 1492 гаду ў мове беларускай, апіраецца ўсюды на ўстановы Вітоўта. Гэты судзебнік разьбірае акуратна ўсе законы: аб копных (межэвых) судох, аб гвалтах, парубках, аб зьездных судох, аб дарогах, мастах і др.