Старонка:Кароткая гісторыя Беларусі.pdf/39

Гэта старонка была вычытаная

Па гарадох Казімір завадзіў Майдэборскае право, па каторым гарады мелі свае суды, сваё ўпраўленьне і зусім незалежна кіравалі сабой праз сваіх выбарных. Майдэборскае право Казімір завёў у Полацку, Вітэбску, Мінску і многіх другіх гарадох. Дзеля гэтаго тые гарады пачалі хутка багацець, гандэль у іх пачаў шыбка развівацца.

Руіны замчышча ў Міры.


Руіны замчышча ў Міры.

Пасьля сьмерці Казіміра (у Гродне 1492 г.) ізноў на неякі час Польска-Літоўскае гасударства раздзелілося: Палякі выбралі за караля Яна Ольбрахта, а літвіны і беларусы — Александры (абодва сыны Казіміра). Калі-ж у 1501 г. памёр Ян Ольбрахт, палякі Вялікаго князя Александра выбралі і сваім каралём.