Старонка:Кароткая гісторыя Беларусі.pdf/43

Гэта старонка была вычытаная

польскі пасад, ён падняў пытаньне аб поўным злучэньні Літвы с Польшчай. Беларуска-Літоўскіе князі і баяры так сама зразу проці гэтаго нічога ня мелі, а то с прычыны воен з Масквой, бо даць атпор Маскве адно Літоўска-Рускае гасударство не магло.

У 1501 гаду ў Польшчу былі пасланы ад Літвы і Беларусі дэпутаты, каб зрабіць гасударственую унію с Польшчай, але без уніжэньня пры гэтым Літоўскаго гасударства. Палякі напісалі ўмову гэтай уніі (злучэньня), па каторай Літва і Русь меліся быць залежнымі ад Польшчы. Літоўска-Беларускіе дэпутаты адмовіліся падпісаць такую Унію. Але Александр прымусіў іх падпісацца; першы падпісаўся Глінскі. Каб не вайна з Масквой, гэты Александроў прымус пэўне давёўбы да поўнаго раз’еднаньня с Польшчай: Іоан III бытцам заганяў Літву і Беларусь у рукі Палякоў.

Па сьмерці Александравай літоўская партія, боючыся, каб Беларусы не выбралі ў Вялікіе князі Глінскаго, пасьпешыліся выбраць Александроваго брата Жыгімонта (званаго ў Літве другім, або старым), не радзючыся пры гэтым с палякамі, каторые былі прымушэны выбраць яго і на польскаго караля, бо іначэй Літоўока-Рускае гасударство адпало-бы ад Польшчы).

У 1508 гаду, калі князь Глінскі, здрадзіўшы Жыгімонта, перэдаўся на старану Масквы, за яго намовай войска Іоанаваго насьледніка Васіля заняло большую часць Беларусі. Глінскі сам вёў Маскоўскае войска. Жыгімот з вялікім і моцным войскам выступіў проці яго. Тады Вялікі князь Маскоўскі згодзіўся мірыцца вечным мірам. Павэдлуг умоў гэтаго міру Маскоўскі князь павінен быў вызволіць з няволі князя Константіна Острожскаго і другіх ваенных нявольнікоў.

Вечны мір трываў усяго толькі пяць гадоў: у 1513 гаду ізноў пачалася вайна. Васіль узяў Смаленск. Пасьля войскі спаткаліся на берэгах рэк Днепра і Крапіўны, недалёка ад Оршы. Вялікі Гэтман князь Константін Острожскі выйграў дзьве бітвы. Острожскі камандаваў усяго толькі 35 тысячамі чэлавек, а маскоўскаго войска было 80 тысяч чэлавек і, ня гледзячы на гэта, перэмог. 30 тысяч трупоў заслалі ўсё поле паміж Оршай і Дорогобужэм. Вялікі Гэтман Константін Острожскі, шчыры староньнік православія, на памяць выйгранай бітвы дабудаваў цэркву ў Вільні.