Старонка:Кароткая гісторыя Беларусі.pdf/44

Гэта старонка была вычытаная

З гэтаго часу змаганьне за Беларусь вядзецца безупынно. Мы ня можэм у кароткім праглядзе гісторыі бацькоўшчыны нашай разбіраць усе гэтые войны; скажэм толькі, што Полацк, Мсціслаўль, Орша, Рогачоў, Гомель, Вітэбск найбольш цярпелі ад гэтай доўгай і цяжкай вайны. Дыміліся гарады, мястэчкі і сёлы; земля лежала адлогам і парастала лесам; жыцелі хаваліся па лесох, або ўцекалі на далёкую Украйну. Можна сьмела сказаць, што ў ваколіцах гэтых гарадоў нема пядзі зямлі неаблітай крывёй. Тысячы магіл, раскінутых па краю і дагэтуль прыпамінаюць нам цяжкую руіну, да якой давялі край наш гэтые войны.

Войны аднаўляліся ў 1516, 1518, 1519, 1534, 1535, 1536 гадах. У 1537 гаду зроблено было замірэньне на 5 гадоў; аднавілі яго ў 1542 гаду на 7 год і ешчэ раз аднавілі ў 1549 г. Калі скончылося замірэньне, тады пачалася вайна за Лівонію.

Лівонская вайна пачалася ў 1561 гаду. Масква і Польшча спіраліся за правы на Лівонію, але Лівонія сваей ахвотай перэходзіла да Літвы і прасіла ў яе заступніцтва. Войны за Лівонію адбываліся ізноў на беларускіх землях. У 1569 гаду Маскоўскі цар Іоан IV Грозны з арміей у 280 тысяч чэлавек пайшоў па Беларусь, асадзіў Полацк і 15 лютаго 1563 году ўзяў яго. Полацк у тые часы быў багатым горадам. Усё золато, серэбро і дарагіе рэчы ў багацейшых баяр, купцоў і мешчан былі забраны разам з гасударственым скарбам. Владыка полацкі, воеводы і ўсе знатнейшые людзі былі ўзяты ў няволю і атпраўлены ў Маскву.

Цар Іоан прыказаў хрысьціць усіх жыдоў, а тых, каторые спрацівяцца, тапіць у Дзьвіне. У 1564 гаду воевода троцкі князь Міколай Радзівілл разьбіў Маскоўскае войска пад Чашнікамі, пасьля асвабадзіў Оршу ад маскоўскаго воеводы князя Серэбрянаго, войска гэтаго апошняго, уцекаючы, спустошыло агнём і мечом увесь край ад Дуброўны да Крычэва.

У 1568 году князь Сангушко пад тыміж Чашнікамі і каля Уллы разьбіў ізноў Маскоўскіе войска, а Воевода Пац — пад Вітэбскам. Пабеды Сангушкі, Паца, Радзівілла прымусілі Іоана прыстаць на мір, каторы і быў падпісаны 1569 гаду, Жыгімонт быў апошнім князем з Ягайловаго роду. Іоан цешыў сябе думкамі аб тым, што яго выберуць на Польска—Літоўскі пасад.