Старонка:Кароткая гісторыя Беларусі.pdf/46

Гэта старонка была вычытаная

Александр памёр у 1505 гаду. Пасьля яго княжыў на Літве і Беларусі Жыгімонт, брат Александра, сын Казіміроў. Ешчэ пры жыцьці сваім Жыгімонт Стары назначыў свайго сына Жыгімонта Аўгуста ў Вялікіе князі на Літоўска-Рускі пасад. Такім спосабам у Літоўска-Рускім гасударстве ізноў ажыла думка аб гасударственай незалежнасьці. Але Літоўска-Рускіе князі і баяры не патрапілі выкарыстаць яе дзеля разладу паміж сабой. А тымчасам у жыцьці гэтаго краю рабіліся аграмадные перэмены, што маглі, здавалося, памірыць Літоўскую і Беларускую партію, між каторымі больш за ўсё паднімаліся сваркі, рэлігійные і національные. Вялікі рух рэформаціі, какаторы захапіў і падняў усю заходнюю Эўропу, не абмінуў і Беларусі. Розные сэкты рэформацкай веры наплывалі ў Беларусь і Літву з двух старон: праз вышэйшые клясы і праз гарадзкое, мешчанскае населеньне. Кальвінская і Лютэранская вера сталі вядомымі ў Літве і Беларусі с першых-жэ гадоў паяўленьня іх у Заходняй Эўропе, у той самы час, калі там Лютэр і Кальвін самі шырылі свае навукі.

Кн Жыгімонт II (Стары).


Кн Жыгімонт II (Стары).

Ў Беларусі даўно ўжо быў такі звычай, што моладзь знатнейшых і багацейшых фамілій ехала за навукай у Заходнюю Эўропу. Ад Немеччыны да Гішпаніі і Італіі ўсе вышэйшые школы поўны былі гэтай вучашчайся Заходна-Рускай маладзежы, каторая перэходзячы з гораду ў горад, з унівэрсытэту да унівэрсытэту, знаёмілася з загранічным жыцьцём, палітыкай і навукай. Варочаючыся дамоў яна прывозіла с сабой усе тые новые думкі, якіе ў той час шырыліся за граніцай. Вось, гэтай дарогай кальвінізм і лютэранство хутка пачалі шырыцца ў Беларусі наміж вышэйшымі багацейшымі станамі. Ізноў жэ да мешчанства протэстанцкая навука прыходзіла праз немецкіх купцоў і рэмесьнікоў, каторых немало жыло па гарадох.