Старонка:Кароткая гісторыя Беларусі.pdf/47

Гэта старонка была вычытаная

Протэстанцтво расло і шырылося ў Літве і Беларусі надта шыбка: за якіх-небудзь дваццаць гадоў протэстанцтво разшырылося ўжо так шырока, што ў Сэнаце заседало ўсяго толькі двое каталікоў: біскуп віленскі ды жмудзкі; а ў новагрудзкім воеводзтве з 600 з лішкам праваслаўных фамілій асталося ў старой веры ўсяго толькі шэснаццаць. Беларусь у часе рэформацкаго руху была вельмі падатнай глебай для новай навукі. І гэта вось чаму.

Каталіцтво на Беларусі і ў Літве ад часу Ягайлы было верай гасударственай; побач с каталіцтвам была іншая, старая вера, асіленая новай, але непрымірыўшаяся с сваім палажэньнем. Кіпело ешчэ змаганьне за кожную крышыну ўласьці і пільна раздмухівалася абустаронная ненавісць. Памеж абодвымі старанамі крайніе былі непрымірымы, але ў срэдніх радах і сьвятлейшых людзей мала-памалу выраблялася сьведомасць патрэбы шырокай свабоды рэлігійнай і національнай. Рэформація прыходзіла ў той час, калі людзі шчыра займаліся пытаньнем, каторая вера ёсць верай праўдзівай. І рух быў такі моцны і так глыбока парушыў усё грамадзянство, што, можна сказаць, зрабіў поўны перэварот у думках і паглядах.

Увесь протэстанцкі рух, а асабліва кальвінізм, знайшоў моцных, заможных апекуноў у князях Радзівіллах. Князь Мікалай Радзівілл (Чорны) праз кароткі час заснаваў у Літве і Беларусі 163 кальвінскіе зборы: у Вільні, Брэсьце, Гольшанах, Ошмянах, Смаргонях, Несьвіжы, Оршы, Мінску, Новагрудку, Вітэбску, Шклове, Полацку і па іншых гарадох. Больш вядомые з беларускай знаці: Кішкі, Глебовічы, Воловічы, Слушкі, Зеновічы і др. былі кальвіністамі. За іх прыкладам ішла дробная шляхта і баяры.

Ў гэтым самым часе мозырскі земскі судзьдзя Сцепан Лаван шырыў разам з Будным і Матавілай соціянізм і арьянізм (навука арьяноў не прызнавала Хрыста за сына Божаго, але толькі за чэлавека). Кожная з гэтых новых рэлігійных сэкт — а іх было колькі дзесяткоў — мела сваіх шчырых абаронцоў і веруючых.

Ў часе рэформаціі ўсе новые кірункі мысьлі прымусілі людзей лепей угледацца ў жыцьцё, брацца да навукі і шырэньня асьветы, а побач будзіліся національные думкі. Як у Польшчы вядомы мысьліцень Моджэеўскі падыймаў пытаньне аб устройстве національнай каталіцкай цэркві з богаслужэбствам у польскай мове, так у нас