Старонка:Кароткая гісторыя Беларусі.pdf/49

Гэта старонка была вычытаная

Аб збліжэньні Літвы і Польшчы пачаў старацца і Жыгімонт-Аўгуст. Пастаноўлено было зьехацца дзеля гэтаго на агульны сэйм і ураіць разам пытаньне аб гасударственай Уніі. Зьехаліся ў 1569 гаду ў Любліне.

У першые-ж дні сэйма аткрылося, што польскіе і беларуска-літоўскіе дэпутаты саўсім іначэй глядзелі на справу уніі (злучэньня). Літоўска-Беларускае княжство хацело зрабіць хаўрус, не касуючы самабытнасьці свайго гасударства. Палякі на гэта казалі, што такі хаўрус яны могуць зрабіць ня толькі з самым далёкім народам, але і з самым дзікім, і жадалі поўнаго скасаваньня самабытнасьці Літоўска-Рускаго гасударства і замены яго ў польскую правінцію. Ніводная старана не хацела уступіць, і так, недайшоўшы ладу, Літоўска-Рускіе дэпутаты разьехаліся дамоў. Палякі, бачучы, што не дадуць рады Руска-Літоўскім землям, пакуль яны трымаюцца разам, пастанавілі разлучыць іх. І вось, апіраючыся на тым, што Палудзенна-Рускіе землі: Падлесьсе, Валынь і Кіеў — былі заваеваны праз продкоў дому Ягайловаго, кароль ад сябе дараваў гэтые землі Польшчы і патрэбоваў, каб дэпутатамі на сэйм прыехалі ад гэтых зямель ня выбраные народам людзі, але назначэные каралём гасударственые чыноўнікі. Калі даведаліся аб гэтым у Літве і Беларусі, народ агорнуў страх перэд ешчэ аднэй дамовай вайной с Польшчай. І вось праўдзівые выбарные народные дэпутаты хутка сабраліся на раду ў сваім краю і пастанавілі паслаць ад сябе паслоў на сэйм. Паслы, прыехаўшы ў Люблін, выказалі задзіўленьне свае палякам, гаворачы, што тые без Літоўска-Рускіх дэпутатоў ня маюць права прылучаць да Польшчы ад векоў належаўшые да Літвы землі, што палякі абрэзаюць крыльля ў Літоўскаго княжства, ды што лепей ужо злучыць з Польшчай усё Літоўскае княжства. Паслы трэбовалі скасаваць указы аб прылучэньні Палудзённа-Рускіх зямель і адлажыць сэйм, каб, разьехаўшыся, лепей абдумаць плян уніі і на новым сэйме закончыць справу. Гэтым Літоўска-Беларускіе паслы хацелі выйграць на часе і, перэцягнуўшы на сваю старану Палуднёва-рускіх людзей, зусім аткінуць справу уніі на новым сэйме. Палякі перш хацелі ўжо прыстаць на гэта, але пасьля, уцяміўшы ў чым справа, ўзяліся цьвёрда за Літоўска-Беларускіх паслоў, каб прысягалі на злучэньне сваей зямлі з Польшчай. Тымчасам Палуднёвай-Русі патрэба была помач палякоў проці крымскіх тата-