Старонка:Кароткая гісторыя Беларусі.pdf/50

Гэта старонка была вычытаная

Кн. Жыгімонт Аўгуст III.


Кн. Жыгімонт Аўгуст III.

роў, а Літве і Беларусі — проці Масквы. Разрыў жэ с Польшчай вёў да немінулай вайны ешчэ і с палякамі. Не было рады, трэба было здацца. Літоўска-Беларускіе паслы пастанавілі хапіцца апошняго спосабу ратунку: ні ў чым не ўступаючы палякам, яны здаліся на суд апошняго свайго князя з роду Ягайловаго. Жмудзкі стараста Юрый Хоткевіч выказаў усю крыўду, якая рабілася Літве с прычыны ўтраты незалежнасьці, прычым Літоўска-Беларускіе паслы кінуліся на калені і с плачэм малілі Жыгімонта не губіць гэтаго гасударства, аддаючы яго ў няволю Польшчы. Жыгімонт не паслухаў іх голасу: ён прыказаў прыняць ім унію і прысягнуць Польшчы. Прысяга на унію с Польшчай адбылася 1 ліпня 1569 года. Дзесяць разоў начыналіся перэгаворы аб гасударственай Уніі Літвы с Польшчай: у 1401, 1413, 1438, 1451, 1499, 1501, 1563, 1564, 1566, 1567, але Літоўска-Беларускае гасударство бараніло сваей незалежнасьці і толькі за адзінаццатым разам — у 1569 гаду — гасударство страціло можнасьць змагацца далей і было прымушэно здацца.